Навіны

#БезПраваНаРасправу: Рамонкавая гарбата, анальгін і прымусовая праца

Лячэбна-працоўны прафілакторый у Магілёве.

Лячэбна-працоўны прафілакторый у Магілёве.

Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр "Вясна", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.

Праваабаронцы сабралі сведчанні пацыентаў лячэбна-працоўных прафілакторыяў і пастараліся адказаць на некалькі пытанняў: чаму ЛПП па сутнасці з'яўляецца месцам пазбаўлення волі, што такое прымусовая праца і чаму ў абрэвіятуры ЛПП лішнім можна лічыць слова "лячэбны".

Прапануем вашай увазе трэцюю публікацыю На тэму ЛПП  – Рамонкавая гарбата, анальгін і прымусовая праца.

"...Па статыстыцы, поўная або частковая рэмісія ў пацыентаў ЛПП (адмова ад п'янства хоць бы на тэрмін ад двух пяці гадоў), назіраецца па розных дадзеных ад 5 да 15 працэнтаў грамадзян. Больш за 50% вяртаецца зноў у сцены беларускіх «прафілакторыяў». Нават самі лекары прызнаюць, што працэнт лячэння невысокі: перастаюць піць пасьля адбыцьця тэрміну ўсяго 5%. Вядомыя выпадкі знаходжання на прымусовым лячэнні па 10 і больш разоў".

 

«Заробленых грошай не заўсёды хапала на ежу і бытавыя патрэбы»

З заробку вылічваецца ў абавязковым парадку кошт харчавання, адзення, камунальных паслуг і іншых расходаў па іх утрыманні ў ЛПП. Застаецца на рукі не так ужо і шмат.


Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу з'яўляецца часткай дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна" па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Да такіх выпадкаў праваабаронцы адносяць і прымусовае змяшчэнне асоб, якія пакутуюць ад алкагольнай ці іншай залежнасці, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткім відам абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.

 

http://spring96.org/be/news/96352

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты