Навіны

Гарадзенскі гарвыканкам не інфармуе пра сітуацыю з COVID-19 у горадзе

Гарадзенскі гарвыканкам не лічыць патрэбным інфармаваць грамадзян пра сітуацыю з заражэннем каронавірусам у горадзе над Нёманам. Гэта вынікае з афіцыйнага сайту гарадской улады. Апошняя інфармацыя, датычная сітуацыі з каронавірусам, апублікаваная ажно 17 сакавіка (!). Праўда 1 красавіка змешчана інфармацыя па "плане мероприятий по профилактике и снижению распространения острых респираторных инфекций, в том числе вызванных короновирусом COVID – 19". Пасля гэтага наконт сітуацыі ў горадзе з заражэннем каронавірусам нічога.

Тое, што гарадская ўлада на сваім галоўным інфармацыйным рэсурсе не інфармуе жыхароў Гародні пра сітуацыю з эпідэміяй, можа спараджаць непатрэбныя плёткі і домыслы. Так што чыноўнікі з "галоўнага гарадскога дому" павінны задумацца пра сваю адказнасць перад грамадзянамі.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты