Навіны

Жыхары супраць новага дома ў гістарычным цэнтры

У гістарычным цэнтры Гародні ўлады збіраюцца збудаваць новы жылы дом. Жыхары старых навакольных дамоў выступаюць супраць такой забудовы. Гарадзенскі дворык паміж дамамі па вуліцы 1 Мая і вуліцы Акадэмічнай ведамы сваім шыкоўным кветнікам. Яго стварыла і даглядае, працуючы многія месяцы цягам году, мясцовая жыхарка Людміла Камянкова. Адметнаму і багатаму на расліннасць кветніку амаль 20 гадоў. Некалі гарадскія ўлады нават складалі падзякі жыхарцы за яе руплівасць па азеляненні і ўпрыгожванні двара, у якім любяць фатаграфавацца многія.

Аднак зараз гарадскія ўлады маюць цвёрды намер упхнуць на гэтую тэрыторыю новы трохпавярховы дом на 12 кватэр з паркінгам. Зразумела, што адметны дэндрарый будзе пры тым знішчаны. Выражуць і дрэвы, якіх і так засталося зусім мала ў гістарычным цэнтры гораду. Адзінае, чаго не шкада - гэта старых драўляных прыбудовак, якія сапраўды псуюць аблічча гораду.

Жыхары з навакольных дамоў збіралі подпісы супраць такога будаўніцтва, але, праўдападобна, з іх думкай ніхто не лічыцца. Плануецца, што ўсе "грамадскія абмеркаванні" будуць спынены 14 красавіка, пасля чаго пачнецца забудова новага дому. Месца для яго насамрэч няма, але гарадскія ўлады ўжо даўно не лічацца ні з гістарычнай забудовай Гародні, ні з меркаваннем насельніцтва.

 

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты