Навіны

За суткі ў Беларусі пацверджаныя 932 новыя выпадкі COVID-19

У Беларусі зарэгістраваныя 34 тысячы 303 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. За суткі колькасць тых, хто заразіўся афіцыйна, вырасла на 932 чалавека.

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, усяго праведзена 419 тысяч тэстаў. На 22 траўня ачунялі і выпісаныя 12 тысяч 833 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 190 пацыентаў (+5 смяротных зыходу за суткі) з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, падкрэсліваюць у афіцыйнай справаздачы.

Па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, у свеце на раніцу было зарэгістравана 5 мільёнаў 102 573 выпадкі заражэння каронавірусам новага тыпу (хвароба забрала жыццё ўжо 332 тысяч 924 чалавек).

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/za-sutki-u-belarusi-patsverdzhanyya-932-nov/

22.05.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты