Навіны

Беларусь у топ-10

Даўно нічога не пісаў пра каронавірусную пандэмію. Бо не было ахвоты каментаваць лічбы Мінздрава, якія ўжо больш за тры тыдні штампуюцца, як пад капірку: ±950 новых выпадкаў, каля 5 памерлых за суткі. Усё прадказальна і не цікава. Разумныя людзі у гэтыя казкі даўно не вераць, а дурням мазгі не памяняеш. Пра тое, што Мінздраў не будзе пераходзіць псіхалагічную граніцу ў 1000 новых выпадкаў, я казаў яшчэ 30 красавіка ў відэа на маім YouTube канале. Можаце перайсці па гэтай спасылцы і паслухаць мой прагноз там пасля 2:00 хвіліны. Так і сталася, і навінаў для абмеркавання быццам бы няма.

Але ўчора адбылася падзея, пра якую варта напісаць. Мы ўвайшлі ў топ-10 краін па колькасці інфікаваных Covid-19 на 1 мільён насельніцтва. Мушу зрабіць агаворку: я не ўлічваў тут такія вельмі малыя краіны, як Люксембург, Ісландыя, Андора, Сан-Марына, востраў Мэн, Ватыкан ды Гібралтар. Зразумела, што з-за малой колькасці насельніцтва ў гэтых краінах падлік лічбаў захварэўшых на мільён жыхароў некарэктны. Бо гэтага мільёну там і блізка няма. Калі ж браць краіны, дзе насельніцтва больш за мільён, то мы - на дзевятым (!) месцы ў свеце па колькасці Covid-хворых адносна да чысла жыхароў. 

Дадзеныя на вечар 24-05-2020 з сайта worldometers.info

  1. Катар 15.201 хворых на 1 млн.
  2. Іспанія 6.040
  3. Сінгапур 5.409
  4. Бахрэйн 5.366
  5. ЗША 5.058

6-7.Ірландыя  4.996

6-7.Кувэйт     4.996

  1. Бельгія 4.928
  2. Беларусь 3.831

10.Велікабрытанія 3.826

  1. Італія 3.801

12...

Такім чынам, мы апярэдзілі Велікабрытанію і нават Італію. І гэта па афіцыйных дадзеных! Калі ж падумаць пра лічбы сапраўдныя, то мы хіба ўжо ў пяцёрцы лідэраў будзем...

Ну гэта лічбы. А калі паглядзець рэальныя выпадкі побач, то робіцца не па сабе. Памёр ад каронавірусу галоўны патолагаанатам Гарадзенскай вобласці. Захварэла немаўля ва ўзросце 23 дзён. Гэта тое, што запала ў памяць. А колькі яшчэ іх, гэтых хворых, пра якіх ведаем і пра якіх не ведаем.

Я асабіста спрабую абмежаваць свае кантакты да мінімума, але часам усё ж прыходзіцца "выходзіць у людзі". І адчуванне ў мяне тады - як на вайне. На нябачнай вайне, дзе за нябачным вуглом сядзіць нябачны снайпер. І не ведаеш, ці выстраліць ён у цябе. Дай Бог нам усім не зрабіцца мішэнямі. Я б, праўда, са слова "усім" зрабіў бы АДНО выключэнне...

Аляксандр Лобан

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты