Навіны

Адказ Гарадзенскага гарвыканкаму праваабаронцам

Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі адказ з Гарадзенскага гарвыканкаму на свой ліст ад 21-га траўня. У тым лісце, дасланым у гарвыканкам, праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця і Святлана Рудкоўская звярталі ўвагу чыноўнікаў на тое, што відэатрансляцыя 19.05.2020 году ў Гродзенскім гарвыканкаме сумеснага пасяджэння прэзідыума Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў і Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Ленінскай і Кастрычніцкай раённых у г. Гродна камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не адпавядала патрэбным крытэрам. Таму, што прамая трансляцыя рэзка перапынілася праз 42 хвіліны, напэўна па тэхнічных прычынах, і больш не аднаўлялася, і нават у запісе не паўтаралася. Таму цяжка было адсачыць канцоўку пасяджэння па фармаванню камісій.

Таму, галоўнае, што прапаноўвалі праваабаронцы, гэта паставіць на сайце выканкаму відэазапіс пасяджэння.

У адказе ж з гарвыканкаму у прыватнасці ўказваецца, што пясяджэнне праведзена ў адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. І што ўся інфармацыя бала размешчана ў адкрытым доступе. А збой трансляцыі сапраўды адбыўся па тэхнічных прычынах.

Пра тое, ці будзе ўсё ж відэазапіс пасяджэння, ні слова. Затое звернутая ўвага на тое, што дадзеныя асобы, якія даслалі ліст у выканкам, заявы ў склад уключэнне іх у камісіі не падавалі. А вось ад тых, хто падаваў, аніякіх скаргаў не паступала.

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты