Навіны

У Гародні затрымалі Ціханоўскага і яго паплечнікаў

У канцы сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім у Гародні, калі значная частка людзей ужо разышлася, была здзейснена правакацыя супраць прыехаўшага блогера. Нейкая жанчына сталі хапаць Ціханоўскага за вопратку, пасля чаго з'явілася міліцыя. Адзін з міліцыянтаў раптоўна ўпаў на зямлю. Пасля гэтага затрымалі Ціханоўскага, яго аператара і яшчэ пару чалавек. Паводле адных звестак Ціханоўскага павезлі ў РАУС на вуліцы Дубко, паводле іншых у абласное ўпраўленне міліцыі па вуліцы Акадэмічнай.

Пры затрыманні прыехала некалькі бусаў, дзе сядзелі людзі ў цывільным. Колькі было затрымана людзей, пакуль невядома. Некаторых людзей, якія былі наўкола, білі. Акрамя Ціханоўскага затрымалі таксама Зміцера Фурманава. Яго павалаклі чацвёра чалавек у цывільным разам з крэслам. Зміцер Фурманаў у гэты час як сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай збіраў на століку подпісы. Мікалай Салянік паведаміў правабаронцу Віктару Сазонаву, што затрымалі трох чалавек.

Група прыхільнікаў Ціханоўскага, некалькі дзясяткаў чалавек, на чале з Мікалаем Салянікам скіравалася на вуліцу Акадэмічную-3 да абласнога ўпраўлення мілцыі. Там адбылася размова з падпалкоўнікам, прадстаўніком крымінальнай міліцыі, які сказаў, што праз паўгадзіны дасць інфармацыю пра тое, дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Мікалай Салянік кіруе людзьмі праз мегафон.

Пакуль людзі знаходзяцца ў парку, Мікалай Салянік пайшоў у будынак упраўлення ўнутраных спраў. 

Салянік вярнуўся і паведаміў, што затрымалі 10 чалавек, якіх развезлі па розных РАУСах гораду. Людзі пакуль не разыходзяцца. Салянік заклікае людзей разысціся і сабрацца ў нядзелю на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. 

Стала вядома, што затрымалі таксама 17-гадовага хлопца.

Мікалай Салянік сказаў, што паколькі агітаваць па законе можна толькі да 22.00, то варта разыходзіцца, каб Святлану Ціханоўскую не звінавацілі ў незаконнай агітацыі. Пасля гэтага людзі сталі разыходзіцца.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты