Навіны

Пасля затрыманняў у Гародні заведзеная крымінальная справа

Следчымі пачатая крымінальная справа за нібыта гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па факце інцыдэнту 29 траўня ў Гародні на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай. МУС у афіцыйным тэлеграм-канале ведамства пракаментавала затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гародні.

У ім гаворыцца наступнае: «29 траўня, у Гродне на Савецкай плошчы былі затрыманыя асобы, у тым ліку раней судзімыя, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, якія ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці. Сярод затрыманых гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі. Следчымі пачатая крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Двум міліцыянтам прычыненыя цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, яны ў цяперашні час шпіталізаваны».

Усяго ў пятніцу, 29 траўня, было затрымана 10 чалавек, аднаго з іх, непаўнагадовага 17-гадовага хлопца адпусцілі ноччу.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты