Навіны

У Гародні затрыманы ўдзельнікі каманды Ціханоўскага Арцём Сакаў і Канстанцін Сярогін

Удзельнікаў праекту youtube-канала "Краіна для жыцця" Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна затрымалі 31 траўня каля 11 вечара ў Гародні. Як паведаміла "Вясне" маці Арцёма Сакава, хлопцаў забралі прама з кватэры, дзе яны знаходзіліся. Іх звезлі супрацоўнікі на машыне з нумарамі сёмага рэгіёна (Менск).

Месцазнаходжанне, а таксама падставы затрымання Сакава і Сярогіна высвятляюцца. У менскім ІЧУ маці Сакава сказалі, што ён у Гародні.

http://spring96.org/

фота tut.by

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты