Навіны

За экалагічны пікет Вітольда Ашурка засудзілі да штрафу

Сёння, 1 чэрвеня, у Лідзе працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Вітольда Ашурка з Бярозаўкі. Напомнім, што 26 красавіка на ўгодкі чарнобыльскай катастрофы Ашурак правёў у сваім горадзе адзіночны экалагічны пікет, інфармуючы жыхароў пра небяспеку цэху шкловаты на вытворчасці мясцовага шклозаводу.

 

У выніку судовага паседжання актывіста паводле артыкулу 23.34, частка 3 аштрафавалі на 35 базавых велічынь. Пастанову аформіў лідскі суддзя Аляксандр Мішуроў. Судовае паседжанне пачалося 26 траўня, аднак было перанесенае на 1 чэрвеня.

Асноўнае фота "Руху за Свабоду"

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты