Навіны

Што вядома па крымінальнай справе Ціханоўскага і яго паплечнікаў

Увечары 1 чэрвеня скончыўся трохдзённы тэрмін з моманту затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага і сямі яго паплечнікаў у Гародні 29 траўня. Усе яны затрыманы ў межах крымінальнай справы за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК РБ) і знаходзяцца ў менскім ізалятары на вул. Акрэсціна. Пасля сканчэння трох сутак на волю ніхто з затрыманых не выйшаў, з чаго можна зрабіць выснову, што тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны да 10 сутак з моманту затрымання. Цягам гэтага часу (да вечара 8 чэрвеня) затрыманым мусяць прад'яўвіць абвінавачванні альбо вызваліць.

"Вясна" публікуе звесткі, якія на дадзены момант вядомы пра крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Что вядома на вечар 1 чэрвеня?

29 траўня у Гродне падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы, блогер папулярнага YouTube канала “Краіна для жыцця”  Сяргей Ціханоўскі і яшчэ, як мінімум 15 грамадзян, якія прымалі ўдзел у пікеце. Затрыманне адбылося пасля таго, як некалькі жанчын спрабавалі стварыць канфліктную сітуацыю. Інцыдэнт скончыўся ўмяшальніцтвам міліцыі, дэманстрацыйным падзеннем сурацоўніка міліцыі на зямлю і затрыманнем Ціханоўскага і іншых удзельнікаў пікету АМАПам. Частку затрыманых пазней вызвалілі.

30 траўня Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ў сувязі з інцыдэнтам у Гродне следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (па арт. 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Вечарам таго ж дня стала вядома, што Сяргея Ціханоўскага, а таксама яшчэ сем затрыманых перавезлі з Гродна ў Мінск у ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна. 

31 траўня праваабарончая супольнасць Беларус выступіла з заявай аб прызнанні Сяргея Ціханоўскага палітычным зняволеным. Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго, а таксама вызвалення і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іншых затрыманых у Гродне грамадзян, калі яны непасрэдна не здзяйснялі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Спіс затрыманых у межах крымінальнай справы па арт. 364 КК РБ:

1. Ціханоўскі Сяргей

2. Разнічэнка Яўген (з Гародні)

3. Фурманаў Зміцер (з Гародні)

4. Навумік Уладзімір (з Гародні)

5. Ушак Вяргілій

6. Арановіч Аляксандр (верагодна)

7.  Калмыкоў Сяргей (з Гародні)

Таксама высвятляецца, у межах якой канкрэтна крымінальнай справы затрыманы Арцём Сакаў.

 

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты