Навіны

ЦВК афіцыйна пацвердзіў дыскрымінацыю дзяржаўнай мовы

Цэнтральная выбарчая камісія за подпісам яе старшыні Лідзіі Ярмошынай даслала афіцыйны адказ гарадзенскім праваабаронцам на зварот па дыскрымінацыі беларускай мовы. 

Праваабаронцы ў сваім лісце ўказвалі на недапушчальнасць дыскрымінацыі беларускай мовы, а таксама беларускамоўнага выбаршчыка па моўнай прыкмеце на сайце камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Звярталася ўвага на той факт, што сайт камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў інфармуе грамадзян пра бягучыя выбары толькі на расейскай мове. А на беларускамоўнай версіі сайту няма нават рубрыкі “Выбары 2020” па-беларуску!!!

Лідзія Ярмошына ад імя сваёй структуры сцвярджае, што рубрыка "Выборы 2020" вядзецца на рускай мове, паколькі на гэтай мове вядзецца справаводства Цэнтральнай камісіі. Яна лічыць, што законна не мае абавязку весці рубрыку і па-беларуску, на дзяржаўнай мове.

Гарадзенскія праваабаронцы лічыць такі адказ пацверджаннем дыскрымінацыі дзяржаўнай беларускай мовы ЦВК, а пазіцыю яе старшыні - цынічнай і абражальнай у дачыненні да карэннай тытульнай нацыі дзяржавы.

На іншы зварот праваабаронцаў у ЦВК па незабеспячэнні належнай трансляцыі працэсу ўтварэння тэрытарыяльных камісій у гарадзенскім гарвыканкаме, дадзена фармальная адпіска - ЦВК не бачыць парушэння, а тлумачэнні заяўнікам скаргі, маўляў, дадзены гарвыканкамам.

 

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты