Навіны

У Беларусі зарэгістравана яшчэ 887 хворых на каронавірус

За дзень зарэгістравана 887 афіцыйных выпадкаў каронавіруса. Міністэрства аховы здароўя запэўніла, што ў Менску і вобласці захворванне каронавірусам пайшла на спад.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Платнае экспрэс-тэставанне на каронавірусную інфекцыю зусім хутка будуць рабіць у дзяржаўных сталічных паліклініках.

СААЗ раіць краінам ЕЗ дазволіць людзям перасякаць мяжу Еўразвяза з даведкай, дзе пазначана, што ў чалавека няма інфекцыі. Міністэрства аховы здароўя запэўніла, што такі дакумент распрацаваны і будзе выдавацца па запыце. Паслуга платная – 41 рубель за даведку з тэстам.

Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў у Менску папрасіў ўрад і Нацбанк растлумачыць неабходансць пераводу рахункаў прадпрыемстваў у дзяржбанкі.

Бібліятэка Гётэ-Інстытута прывозіць менчукам кнігі пасля папярэдняй апрацоўкі дэзсродкамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-belarusi-zaregistravana-yashche-887-khvory/

06.06.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты