Навіны

Праверка здадзеных подпісаў у раённых камісіях па-ранейшаму таямніца

Раённыя тэрытарыяльныя камісіі "адфутбольваюць" заявы назіральнікаў кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" на прадмет права прысутнічаць і назіраць за сапраўднасцю здадзеных подпісаў. Здавалася, якая можа быць таямніца ў гэтых подпісах і чаму іх трэба хаваць ад назіральнікаў?! Але не ўсё так проста.

Характэрна, што адмовы прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці здадзеных подпісаў незалежныя назіральнікі Віктар Сазонаў і Святлана Рудкоўская атрымалі з розных камісій - Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў, але напісаныя нібыта "пад капірку". Розныя толькі подпісы старшыняў гэтых камісій - Ленінскую раённую камісію ўзначальвае Віталь Шут, а Кастрычніцкую -  Віталь Мамачкін. Старшыні раённых камісій спасылаюцца на Выбарчы кодэкс і сцвярджаюць, што подпісы будуць правярацца "у рабочым парадку". На практыцы гэта азначае, што празрыстасці ў праверцы здадзеных подпісаў па-ранейшаму не будзе.

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты