Навіны

“Ласкавыя” затрыманні падчас Ланцугоў салідарнасці. Як гэта было? — Восьмы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

Па звестках праваабарончага цэнтра “Вясна”, падчас Ланцугоў салідарнасці толькі ў Мінску 19 і 20 чэрвеня было затрымана каля 230 чалавек.

Як заявіў міністр МУС Юрый Караеў, пры затрыманнях супрацоўнікі праяўлялі максімальную вытрымку:

“Затрымлівалі толькі тых, хто спецыяльна і наўмысна, ігнаруя шматлікія патрабаванні і нават намёк з фізічным выштурхоўваннем — ну ласкавым такім, несілавым — усё роўна стараліся працягнуць гэтыя мерапрыемствы, дэстабілізаваць абстаноўку…”

Пагаварылі з людзьмі, якіх у тыя дні затрымалі. І [чамусьці] іх досвед сведчыць аб адваротным:

заштурхнулі ў аўтазак, калі стаяў на аўтобусным прыпынку,

наляцелі ззаду, заламалі рукі,

“ціхары” (супрацоўнікі ў штатскім) не прадставіліся, адвялі ў звычаны мікрааўтобус без апазнавальных знакаў, ад’ехалі і потым перасадзілі ў аўтазак,

у аўтазаку білі нагой па галаве, пасадзілі на падлогу і прыдушылі.

Падрабязней пра свой досвед і распавядуць самі мінчукі, якія апынуліся ў тым віры “ласкавых” затрыманняў.

Слухайце на Soundcloud: 

 

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз тэлефон.

Будзем удзячныя за рэпосты і расшары!)

 

Як распазнаць “ціхара”? Сёмы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

“Ціхары” — гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія прыходзяць на масавыя мерапрыемствы ў цывільным адзенні.“Ціхары” сочаць за правядзеннем акцый, часта запамінаюць іх удзельнікаў, а потым складаюць пратаколы і нават выступаюць сведкамі ў судах. Яны могуць і знянацку затрымліваць людзей падчас акцыі. Ці можна навучыцца адрозніваць ціхароў ад звычайных грамадзянаў?

 

http://spring96.org/be/news/98037

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты