Навіны

Чарговая сустрэча каманды Ціханоўскай з жыхарамі Гародні (фотарэпартаж)

25-га ліпеня гэтага году ў Гародні адбылася чарговая, ўжо другая па ліку сустрэча давераных асоб кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай з жыхарамі Гародні.

Сустрэча пачалася ў 17-ць гадзін у адзіным дазволеным для такіх сустрэч месцы ў Ленінскім раёне Гародні ў Каложскім парку. Гэтае месца вельмі нязручнае для такіх мерапрыемстваў, бо цяжка і далёка дабірацца, туды не ходзіць транспарт, людзі масава прыходзілі на сустрэчу. Але гарвыканкам вызначыў гэтае месца для падобных сустрэч.

Сустрэча насіла агітацыйна-інфармацыйны мірны характар, як і мае быць ў перыяд агітацыі.

Людзей было менш чым першы раз, некалькі сотняў чалавек.

Перыядычна выкрыкваліся лозунгі “Свабода!!!”, “Свабоду палітзняволеным!!!”, “Жыве Беларусь!!!”.

Гарадзенскія праваабаронцы, назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Раман Юргель, Андрэй Коця, Святлана Рудкоўская і Віктар Сазонаў праводзяць маніторынг усіх такіх сустрэч.

Фота Рамана Юргеля і Андрэя Коці.

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты