Навіны

Назіральніка Віктара Сазонава не дапусцілі прысутнічаць пры апячатванні скрыні

Гарадзенскага незалежнага назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Віктара Сазонава ў першы дзень датэрміновага галасавання не дапусцілі прысутнічаць пры апячатванні скрыні на выбарчым участку №12 Ленінскага раёну. Гэты ўчастак знаходзіцца ў будынку СШ№2 Гародні.

На ўчастак № 12 ленінскага раёну Віктар Сазонаў прыйшоў сама першы з назіральнікаў, дачакаўся адкрыцця школы № 2. дачакаўся адкрыцця участка. Прыйшоў старшыня. Прыйшлі іншыя. Старшыня з 4-х прысутных назіральнікаў выбраў трох, а Сазонава папрасіў пакінуць участак, сказаўшы што ён зарэгістраваны пазней чым іншыя трое. Маўляў, яму некалі пазвоняць і прадаставяць нейкі час пасядзець на ўчастку.

Па дадзеным факце Віктар Сазонаў накіраваў электронную скаргу ў ЦВК.

З раніцы таксама на сваіх участках не былі дапушчаны прысутнічаць пры апячатанні скрыні назіральнікі кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" Раман ЮргельВіктар Сухі і Святлана Рудкоўская. Усе гэты яназіральнікі падалі скаргі ў Кастрычніцкую ТВК.

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты