Навіны
Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў
Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.
Калі вас альбо вашага блізкага затрымалі, звяртайцеся у ПЦ "Вясна" па наступных кантактах:
Тэрміновы прыем інфармацыі і тэрміновае кансультаванне па затрыманнях:
Тэлеграм @ViasnaSOS +375 29 543 38 66
Вайбер па нумары +375 29 543 38 66
Мабільны тэлефон гарачай лініі Вясна SOS: +375 29 543 38 66
“Гарадскі” нумар тэлефона: +375 17 394 63 11
Нетэрміновыя звароты:
Грамадская прыёмная: +375 29 8413981 (WhatsApp, Signal, Тэлеграм @Viasna).
Калі вас затрымалі, альбо вы сталі сведкам затрымання, калі ласка, тэрмінова звярніцеся на гарачую лінію Вясна SOS і паведаміце:
імя і прозвішча затрыманага,
калі і дзе адбылося затрыманне,
ці ужываўся гвалт, дзе знаходзіцца (хаця б меркавана) затрыманы,
ці адносіцца ён да ўразлівых группаў (інваліднасць, цяжарнасць, іншаземец, мае малых дзецей ці старых бацькоў т.п.), альбо з’яўляецца журналістам.
Вам падкажуць:
дзе можна шукаць затрыманых,
дзе можна бачыць спісы затрыманых,
чаго чакаць у бліжэйшы час і якім чынам можна дапамагчы затрыманым, у выпадку арышту — чаго чакаць ад магчымага суда, як да яго падрыхтавацца.
Калі вас затрымалі ў рэгіёнах краіны, то звяртайцеся па кантактах, прадстаўленых па адпаведнаму гораду.
У хуткім часе ПЦ "Вясна" запусціць "бота" для збора інфармацыі і дапамогі затрыманым.