Навіны

Суд над Мікалаем Верамеенкам перанесены на 14 кастрычніка

У Гародні 9 кастрычніка адбудзецца суд па адміністрацыйнай справе Мікалая Верамеенкі. Яго затрымалі напярэдадні ў ДАІ, калі ён прыехаў перааформіць машыну.

Мікалая Верамеенку завезлі ў ізалятар на Гая. Там ён прасіў выклікаць хуткую дапамогу, бо моцна балелі ногі. Але Верамеенку адмовілі, даўшы толькі нейкую абязбольвальную таблетку. Верамеенку не кармілі і не давалі піць, "рэкамендуючы" піць з крана ў камеры.

З матэрыяламі адміністрацыйнай справы азнаёміцца Мікалая Верамеенку адмовілі.

Сёння яго прывезлі ў суд Кастрычніцкага раёну. Суддзя, якая будзе "разглядаць" справу - Алена Тоўсцік-Самойла. Сяргея Верамеенку, бацьку Мікалая, прапусцілі ў будынак суда, іншых, у прыватнасці Ежы Грыгенчу - не.

Разам з Міколам Верамеенкам у суд Кастрычніцкага раёну прывезлі яшчэ трох чалавек па адміністрацыйных справах.

Урэшце Мікалая Верамеенку адпусцілі, суд над ім перанесены на 14 кастрычніка.

Відэа

праваабарончыя сайты