Навіны

Гародня: вайскова-міліцэйскае ўзмацненне

На вуліцах Гародні штодня павялічваецца колькасць міліцыянтаў і вайскоўцаў, заўважае праваабаронца Віктар Сазонаў.

– Уражвае, што нават у параўнанні з нядаўнімі днямі значна больш бачыш людзей у форме – міліцыі, ДАІ, якія прысутнічаюць, па сутнасці, паўсюль. Дзе ні едзеш, стаіць альбо машына, альбо стаіць чалавек у міліцэйскай форме. Прычым стараюцца стаяць, нібыта ім далі такія ўказанні, каб іх заўважалі. Як у параўнанні з мінулымі часамі, памятаем, як яны хаваліся, каб кагосьці злавіць, то зараз яны адмыслова паказваюць сябе.

Правааронца лічыць, што гэтым улады хочуць паказаць сваю моц.

– Гэта звязана з тым, што ў высокіх уладных структурах зразумелі, што народ не здаецца, што ён не проста так  прадэманстраваў сваё жаданне і ўрэшце ён стаміўся, і збіраецца сыходзіць з вуліцаў. Хіба там зразумелі, што народ ідзе да канца, нікуды ён не збіраецца сыходзіць. І таму стаўка, як і раней, робіцца выключна на сілу. І гэтую сілу трэба дэманстраваць.

Па словах праваабаронцы ўлада не збіраецца ісці на ніякія перамовы, а жадае толькі паказаць войскам і міліцыяй, што  ніякіх перамоваў не будзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота harodniaspring.org

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-vajskova-militsejskae-uzmatsn/

15.10.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты