Навіны

Хроніка пераследу 20 кастрычніка

20 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Як паведамляе "Белсат", у Гродне затрыманы вядомы актывіст і музыка (Mister X) Ігар Банцар. Меркавана, што Банцар праходзіць па справе аб арганізацыі або актыўным удзеле ў масавых беспарадках. "Белсат" піша пра артыкул 342 Крымінальнага кодэкса.

У кватэры маці журналісткі Ірыны Арахоўскай 19 кастрычніка прайшоў ператрус. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

"Учора ў кватэры маёй мамы прайшоў ператрус.

Я праходжу сведкай па арт. 293 [масавыя беспарадкі]. Следчы сказала маме, што гэта звязана з маёй заявай у СК - 11 жніўня мяне падстрэлілі гумавай падчас здымкі (на мне была сіняя камізэлька). Паперу маме не пакінулі.

Я падала заяву 17 жніўня і да ўчорашняга дня СК праводзіў праверку, а потым правёў ператрус".

Паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі праводзяць дома вобшук у генеральнай сакратаркі Беларускага нацыянальнага моладзевага савету Рада Ганны Дапшэвічутэ. Падрабязнасці выствятляюцца.

photo_2020-10-20-13.52.10.jpeg
Ганна Дапшэвічутэ

 

«Ганну не забралі. Цяпер праходзіць ператрус у доме на хутары ў вёсцы Вялічкі. Прыехалі дзве машыны – адна з Пастаўскага РУУСу, другая – з людзьмі ў цывільным. Што хочуць, не зразумела. Чакаем, пакуль скончыцца ператрус», – распавёў "Белсат" муж Ганны Дапшэвічутэ Аляксей Мінчонак.

http://spring96.org/be/news/100038

Архіў

Сьнежань 2020
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты