Навіны

Хроніка пераследу 23 кастрычніка

23 кастрычніка ў гарадах Беларусі міліцыя працягвае паляваць і затрымліваць людей. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Жлобін

Як паведамляе Радыё Свабода, у Жлобіне ранкам 23 кастрычніка затрымалі Івана Кашыцкага каля садка, куды ён адвёў дзіця. Пра гэта распавялі бацькі іншых дашкольнікаў, якія былі сведкамі затрымання.

Потым знікла сувязь з ягонай жонкай Крысцінай.

«Яна толькі паспела паведаміць, што да яе ў хату ломіцца міліцыя, і сувязь знікла», — паведаміла жыхарка Жлобіна Ліяна Шуба.

Таксама затрымалі Ілону і Валера ТкачовыхІнгу Герыловіч.

ПЦ "Вясна" стала вядома, што сёння ў Жлобіне быў затрыманы 25-гадовы Мікалай Дзянісевіч, якога падазраюць у "арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 

Добруш

У Добрушы затрымалі адміністратара тэлеграм-канала "Дадзеныя карнікаў Беларусі", піша TUT.BY. Яму 15 гадоў. Падлетак пацвердзіў, што размяшчаў інфармацыю пра супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. У дачыненні да яго праводзіцца праверка.

Мінск

У кватэру сына першага кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча спрабуюць трапіць нейкія людзі, паведамляе TUT.BY. Яго самога ў цяперашні час дома няма. 

Па словах першага кіраўніка Беларусі, калі да кватэры пачалі прыходзіць людзі і задаваць пытанні, нязваныя госці сыйшлі, "каб не ўчыніць скандал як звычайна".

З чым канкрэтна звязаны інтарэс сілавікоў да яго сына, Шушкевіч не ведае. Палітык мяркуе, што так спрабуюць ціснуць менавіта на яго:

“Капаюць пад мяне, але робяць выгляд, што пад сына".

У ноч з 22 на 23 кастрычніка быў затрыманы і дастаўлены ў ЦІП Уладзімір Падворны

Сёння ў 7 гадзін раніцы міліцыянты з вобшукам прыйшлі да Аляксандра Гардзіенка. Мужчыну даставілі ў РУУС Заводскага раёна, канфіскавалі тэхніку. 

У 8.30 раніцы быў затрыманы Аляксандр Худзічаў, які размаўляў па тэлефоне з жонкай, калі да яго падыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

А Аляксандр Валюшка пайшоў на размову ў аддзяленне міліцыі, адтуль мужчына не выйшаў - яго затрымалі і даставілі ў ІЧУ. 

Затрымлівалі і ўчора - 22 кастрычніка: Юлію Бародзіну забралі з дома, а Арцёма Казлова затрымалі па вул. Народнай каля 17 гадзін. 

Віцебск

Віцебскім лекарам, якія запісалі відэазварот да ўладаў і народу Беларусі, сталі прыходзіць позвы з патрабаваннем з'явіцца ў пракуратуру. Пра гэта TUT.BY паведаміў адзін з медработнікаў.

Слуцк

У Слуцку напярэдадні прыезду Лукашэнкі былі затрыманыя Зінаіда Цімошак і Яўген Азёрны. Карэспандэнтку «Новага Часу» Зінаіду Цімошак прывезлі ў РАУС проста з вёскі, дзе яна знаходзілася.

Дзяржынск

У Дзяржынску яшчэ 22 кастрычніка былі затрыманыя Арцём і Святлана Яршовы, а таксам Віктар Сабалеўскі

Жодзіна

У Жодзіна днём 22 кастрычніка быў затрыманы за адзіночны пікет Аляксей Варончанка

 

У Навабеліцкім раёне Гомеля ўчора затрымалі і даставілі ў ІЧУ не менш за восем чалавек

На працягу 22 кастрычніка ў Навабеліцкім раёне Гомеля затрымалі і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання не менш за восем чалавек.

 

http://spring96.org/be/news/100084

Архіў

Сьнежань 2020
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты