Навіны

У Менску і Гародні адбыліся жаночыя маршы

Як перадае НН, адбыліся затрыманні жанчынаў з парасонамі ў нацыянальных колерах і кветкамі. Удзельнікі маршу накіраваліся ад сквера Сімона Балівара да плошчы Перамогі. Скандуюць «Забастоўка!». З вокнаў МДЛУ ўдзельніцаў віталі бел-чырвона-белымі сцягамі.

Марш скончыўся а 16.00 па беларускім часе. Затым пачнецца так званы кветкавы дэмарш: жанчыны з букетамі будуць прагульвацца невялікім групамі па праспекце Незалежнасці.

**

У Гародні таксама прайшлі акцыі салідарнасці. Напрыклад, жанчыны выйшлі на шпацыр з чырвона-белымі парасонамі.

А вось калона са сцягамі ў Гародні:

***

Удзельніцы жаночага маршу дайшлі да Акадэміі навук. Машыны вітаюць іх гудкамі.

***

У Мінску днём у суботу праходзіць жаночы марш. Яго ўдзельніцы з плакатамі, сцягамі і чырвона-белымі парасонамі ідуць па праспекце Незалежнасці. Па словах чытачоў, у акцыі бяруць удзел каля двух сотняў чалавек. Следам за калонай едуць бусікі з сілавікамі.

tut.by

***

Сёння ў Менску адбудзецца чарговы жаночы марш. Ён будзе называцца Маршам прафесій. Марш пачнецца ў сталічным скверы Сімона Балівара а 14-й гадзіне. Далей жанчыны адправяцца ў кірунку праспекта Незалежнасці.

Папярэднія жаночыя маршы, якія традыцыйна адбываюцца ў суботу, часта праходзілі пад акампанемент грубых затрыманняў і збіццяў жанчын з боку людзей у чорным без апазнавальных знакаў.

Жаночы марш у суботу папярэднічае агульным маршам у нядзелю, якія адбываюцца на вуліцах Менска ўжо трэці месяц.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/syonnya-u-mensku-adbudzetstsa-chargovy-zhan/

 

24.10.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2020
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты