Навіны

Хрысціянскія выклікі

Яш­чэ па тра­ды­цыі рас­па­чаў­ся наш ка­ляд­на-на­ва­год­ні ма­ра­фон на па­меж­жы Ус­хо­ду і За­ха­ду. Ха­ця з ка­ра­на­ві­рус­ны­мі пе­рас­ця­ро­га­мі і ся­мей­ны­мі аб­ме­жа­ван­ня­мі, хрыс­ці­я­не ва ўсім све­це ўсё ж та­кі ад­да­юць па­ва­гу на­ра­джэн­ню Ісу­са Хры­ста, зы­хо­дзя­чы ў боль­шас­ці з на­мо­ле­нас­ці па­пя­рэд­ніх па­ка­лен­няў. Гэ­та яш­чэ, як зда­ец­ца, сі­ла тра­ды­цыі, а не ад­чу­ван­не, вы­ця­ка­ю­чае з глы­бі­ні сва­ёй, аса­бі­стай, хрыс­ці­ян­скай ве­ры. Хры­сто­вае Ра­ство бы­ло рэ­аль­най, гі­ста­рыч­най па­дзе­яй, якой не ас­п­рэ­чыць на­ват най­боль­шым скеп­ты­кам ці атэ­і­стам. Усё, што бы­ло звя­за­нае з та­ям­ні­цай на­ра­джэн­ня і лё­са­выз­на­чаль­нас­цю ў да­лей­шым раз­віц­ці све­ту, ста­ла ўжо спля­цен­нем сфе­ры сак­рум і сфе­ры ду­ху. Хрыс­ці­ян­ства, як рэ­лі­гій­ная сі­стэ­ма, з ця­гам ча­су пры­ня­ло ро­лю ад­на­го з эле­мен­таў цы­ві­лі­за­цый­ных пад­мур­каў еў­ра­пей­скай то­ес­нас­ці, якая не вы­бу­доў­ва­ла­ся толь­кі мір­ным шля­хам.

Хрыс­ці­ян­ства спаз­на­ла рэ­лі­гій­ныя вой­ны, зма­ган­не за пер­шын­ство і ў свец­кім ула­да­ран­ні, кры­ва­выя кан­ф­лік­ты з на­ву­ко­вы­мі і ін­тэ­лек­ту­аль­ны­мі ін­ша­дум­ца­мі, а так­са­ма за­над­та бліз­кае сяб­ра­ван­не з па­лі­тыч­ны­мі сі­стэ­ма­мі гэ­та­га све­ту. Гэ­та так­са­ма і тое вы­мя­рэн­не зям­но­га быц­ця хрыс­ці­ян­скіх цэр­к­ваў, якое не пры­но­сіць ім ані хва­лы Бо­жай, ані ча­ла­ве­чай удзяч­нас­ці. Гвал­тоў­ныя фран­цуз­ская і баль­ша­віц­кія рэ­ва­лю­цыі свой па­лі­тыч­ны план рэ­а­лі­зоў­ва­лі, між ін­шым, на ло­зун­гах жор­ст­ка­га зма­ган­ня з кас­цель­ны­мі і цар­коў­ны­мі струк­ту­ра­мі як тым эле­мен­там цем­ра­шаль­ства, які ста­іць на да­ро­зе да ча­ла­ве­ча­га пра­грэ­су і роў­нас­ці. Кан­цэп­ту­аль­на і ін­тэ­лек­ту­аль­на вай­ну з рэ­лі­гі­яй як пад­мур­кам сі­стэ­мы ўла­ды аб­вяс­ці­лі све­ту мар­к­сі­сты і ле­ні­ні­сты. План зніш­чэн­ня ў пыл і прах ду­хоў­най сфе­ры і ма­тэ­ры­яль­най спад­чы­ны мо­на­тэ­і­стыч­ных рэ­лі­гій быў уве­дзе­ны роз­ных ад­цен­няў ка­му­ні­стыч­на-мар­к­сіс­ц­кі­мі рэ­жы­ма­мі па ўсім све­це. Мі­льё­ны ах­вяр зма­ган­ня з рэ­лі­гі­яй гэ­та так­са­ма вы­нік фун­к­цы­я­на­ван­ня «адзі­ных і пра­віль­ных» свец­кіх ідэ­а­ло­гій. А тым жа ідэ­а­ло­гі­ям ча­ста з за­хап­лен­нем пад­трым­ку аказ­ва­лі гэ­так зва­ныя між­на­род­ныя, ін­тэ­лек­ту­аль­ныя аў­та­ры­тэ­ты, якіх дык­та­ту­ры ўспры­ма­лі ў якас­ці звы­чай­ных ка­рыс­ных іды­ё­таў.

Ме­на­ві­та тая га­на­ры­стасць і праз­мер­ная лю­боў ду­хоў­на­га са­ну да зям­ной ра­скош­нас­ці ця­гам ста­год­дзяў бы­ла і ёсць га­лоў­най пры­чы­най пра­тэст­ных наст­ро­яў у гра­мад­стве. І гэ­та не толь­кі гра­хі ма­тэ­ры­яль­най пра­гі, аб­жор­ства, п’ян­ства, пра­лю­ба­дзей­ства. Са­мы­мі ба­лю­чы­мі з’яў­ля­юц­ца скры­ва­ныя і за­моў­ч­ва­ныя дзе­ся­ці­год­дзя­мі пе­да­філь­скія і го­ма­сек­су­аль­ныя скан­да­лы ся­род свя­тар­ства. Свой гнеў лю­дзі вы­лі­ва­юць не толь­кі ўнут­ры са­міх цар­коў­ных струк­тур ці ў пуб­ліч­най ды­ску­сіі. У сён­няш­нім све­це, на жаль, на­бы­вае ён фор­му ата­кі не толь­кі вер­баль­най, але і фі­зіч­най. І гэ­та не толь­кі ў кра­і­нах ва­ю­ю­ча­га іс­ла­му, але і ў свец­кай пост­х­рыс­ці­ян­скай Еў­ро­пе.

За­раз су­праць хрыс­ці­ян­ству сваю ата­ку скі­ра­ва­лі ідэ­а­ла­гіч­на мод­ныя фар­мі­ра­ван­ні сён­няш­ня­га све­ту. Для іх быц­цё ця­пер хрыс­ці­я­ні­нам гэ­та ней­кі ды­са­на­нас і гра­мад­ска-цы­ві­лі­за­цый­ная ад­ста­ласць. І ня­ма пра­ва на ад­к­ры­тае прыз­нан­не ў сва­ёй ве­ры. Га­да­мі, зад­ні­мі дзвя­ры­ма ўво­джа­ны з усіх ба­коў, а ця­пер і ад­к­ры­та зму­та­ва­ны ка­му­на-мар­к­сізм ста­но­віц­ца ад­ным з сім­ва­лаў су­свет­най па­лі­тыч­най і гра­мад­скай ка­рэк­т­нас­ці. Ка­лі із­ноў усе ма­ем быць пак­лон­ні­ка­мі адзі­най, свец­кай ідэ­а­ло­гіі, то спа­дзя­ю­ся, што не бу­дзе гэ­та апош­няя ле­бя­дзі­ная пес­ня «пра­ва­а­ба­рон­ча­га све­ту». Пі­шу гэ­тыя сло­вы з вя­лі­кім су­мам, бо, на жаль, на­зі­ран­не і аба­ро­на пра­воў хрыс­ці­ян ва ўсім све­це пе­рад пе­рас­ле­дам не тры­во­жыць гра­мад­скую дум­ку і не заў­ва­жа­ец­ца між­на­род­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі аба­ро­ны пра­воў ча­ла­ве­ка. Ка­лі не хо­чам заў­ва­жыць бя­ды ад­ных і за­ста­ем­ся глу­хі­мі і сля­пы­мі на іх праб­ле­мы, то про­ста та­кім чы­нам зат­рач­ва­ем па­ма­лень­ку час­цін­ку ча­ла­ве­цтва і ся­бе.

Кож­ны з нас не ёсць без гра­ху, у тым лі­ку і ду­хоў­ныя ай­цы. Але ме­на­ві­та над усі­мі на­мі ад­бу­дзец­ца адзі­ны і спра­вяд­лі­вы суд Бо­жы. Па­мя­таю ра­ска­зы сва­іх баць­коў і су­се­дзяў пры на­го­дзе роз­ных свят пра рас­пі­са­ныя іко­ны, на якіх ме­на­ві­та ад­люст­ра­ва­ны так­са­ма епі­ска­пы і свя­та­ры на роў­ні з ін­шы­мі грэш­ні­ка­мі, якія Гас­под­няй ру­кою пра­валь­ва­юц­ца ў пя­кель­ную без­дань. І тое на­ту­раль­нае ду­ман­не і ра­зу­мен­не грэш­нас­ці ча­ла­ве­ча­га ро­ду і зда­ро­вы па­ды­ход да рэ­лі­гій­нас­ці не ра­бі­лі з на­шых прод­каў ва­ю­ю­чых бяз­бож­ні­каў, але Бо­гам лю­бі­мых хрыс­ці­ян свя­до­мых сва­ёй сла­бас­ці.

Яў­ген Ва­па

Відэа

праваабарончыя сайты