Навіны

Маці дваіх дзяцей суддзя Ярмолік аштрафаваў на 540 рублёў

30 снежня ў судзе Слонімскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненні жыхаркі Слоніма Кацярыны Салевіч па ч.1 знакамітага арт. 23.34 КоАП.

Сланімчанку Кацярыну Салевіч звінавацілі ў тым, што яна сёлета ў жніўні ў тэлеграм-канале “Слоним для жизни” размяшчала інфармацыю з прызывамі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Адміністрацыйны пратакол на Кацярыну Салевіч склаў участковы інспектар міліцыі Слонімскага РАУС Раман Фенкевіч.

У сераду, 30 снежня, было ўжо трэцяе пасяджэнне суда па справе Салевіч, бо суддзя Аляксандр Ярмолік раней ужо два разы адпраўляў гэту справу на дапрацоўку.

Сваю віну Кацярына Салевіч у судзе не прызнала. Маці дваіх дзяцей заяўляла, што ніякіх паведамленняў з заклікамі яна ў інтэрнэце не публікавала і закон не парушала. Пасля таго, як справу дапрацавалі, суддзя Аляксандр Ярмолік палічыў віну жанчыны даказанай і прысудзіў ёй вялікую суму штрафу — 540 рублёў (20 базавых).

Відэа

праваабарончыя сайты