Навіны

У дзіцячага хоспіса хочуць забраць другі прыбор штучнай вентыляцыі лёгкіх?

У паліятыўным цэнтры дзіцячага хоспіса імя Святога Губерта, прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых раследаванняў без прадастаўлення адпаведных дакументаў спрабавалі правесці ператрус памяшкання з запалохваннем супрацоўнікаў. Відаць, мэта была забраць другі прыбор штучнай вентыляцыі лёгкіх. Першы яны забралі месяц таму, які так і не вярнулі ўласніку, якім з’яўляецца хоспіс.  

Кажа дырэктара хоспіса Вольга Вялічка:

– Без прадастаўлення службовых дакументаў, без прадастаўлення нейкіх дакументаў на вобшук патрабавалі ад супрацоўнікаў адчыніць памяшканне. Супрацоўнікі адказаліся гэта зрабіць, таму што, як нармальныя і сумленныя беларусы, паважаюць закон. Супрацоўнікі ДФР пачалі крычаць, перапужалі там дзяцей. У нас Пашка, такое дзіця ў нас ёсць, дастаў крыжык, хрысціўся пры іх. Давялі супрацоўнікаў да такога стану, што адной з іх зараз дрэнна з сэрцам.

Калі ж супрацоўніцы хоспіса, якія былі ў паліятыўным цэнтры, сказалі невядомым людзям з ДФР, што маўляў, „мы тэлефануем да журналістаў”, то тыя без слоў пакінулі памяшканне, нічога не забраўшы. Працягвае Вольга Вялічка:

– Да гэтага патрабавалі ад псіхолага падпісаць нейкія дакументы, пагражалі ёй арыштам, што яны наўпрост там выпішуць нейкую позву, што МНС прыедзе выпілаваць дзверы. Яны ламаюць галовы людзям, яны могуць зламаць дзверы – і яны нічога не даб’юцца. І калі яны думаюць, што там ёсць другі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, што яны змогуць так жа лёгка забраць, як і першы, то іх чакае вялікае-вялікае расчараванне. Яго там няма. Odtwarzacz muzyki

Вось якія выпадкі бываюць, калі ў Дэпартамента фінансавых раследаванняў „развязаныя рукі”, – заўважае  дырэктар дзіцячага хоспіса. Паліятыўны цэнтр дзіцячага хоспіса знаходзіцца на вуліцы Ігната Дамейкі, дом 7.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-dzitsyachaga-khospisa-khochuts-zabrats-dr/

12.01.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты