Навіны

Канцэрты жыцця

Ты­дзень на­зад, пі­шу­чы пра ўва­ход у но­вы 2021 год, не ха­пі­ла мес­ца, каб уз­га­даць яш­чэ ад­ну тра­ды­цыю, якая за­гас­ці­ла­ся ў гра­мад­скай пра­сто­ры Пад­ляш­ша. Ме­на­ві­та чар­го­вы раз вар­та ўзга­даць Пад­ляш­скі кан­цэрт па­жа­дан­няў на Бе­ла­ру­скім Ра­дыё Ра­цыя, які яд­нае лю­дзей і про­ста даз­ва­ляе лю­дзям ад­чу­ваць ся­бе не за­бы­ты­мі і па­кі­ну­ты­мі ў гэ­тым па­га­ным ча­се. Звы­чай­ныя, зда­ец­ца, па­жа­дан­ні і ча­ла­ве­чыя, жы­выя і аў­тэн­тыч­ныя вы­каз­ван­ні даз­ва­ля­юць ад­чуць слу­ха­чам сваю зям­ную пры­сут­насць, уз­га­даць ся­мей­ныя і сяб­роў­скія су­вя­зі, што пац­вяр­джа­юць нас у тым, што мы не да кан­ца са­мот­ныя, але па­трэб­ныя са­бе ўза­ем­на. Свя­точ­ны ка­ляд­на-на­ва­год­ні пе­ры­яд гэ­та згуш­чэн­не та­кіх кан­цэр­таў, але, як чу­ваць у ра­ды­ё­э­фі­ры, яго вы­мя­рэн­не на­бы­вае ўжо не толь­кі пад­ляш­ска-агуль­на­поль­скі, але і су­свет­ны маш­таб, дзя­ку­ю­чы пры­сут­нас­ці ра­ды­ё­вяш­чан­ня ў ін­тэр­нэт-пра­сто­ры. Ка­лі бу­дзе­це, Ша­ноў­ныя Чы­та­чы, зна­ё­міц­ца з гэ­тым ну­ма­рам «Ні­вы», з не­ка­то­ры­мі з Вас мы бу­дзем так­са­ма і слу­ха­ча­мі ча­ты­рох ра­цый­ных кан­цэр­таў, у тым лі­ку двух шмат­га­дзін­ных, на­ва­год­ніх — па но­вым і ста­рым ка­лян­дар­ным сты­лі. Ме­на­ві­та пас­ля трох прас­лу­ха­ных кан­цэр­таў я яш­чэ больш зра­зу­меў, што ча­ла­век у кож­ным уз­рос­це мае свае муд­рас­ці і пат­рэ­бу ад­мет­нас­ці свай­го сты­лю жыц­ця. Ужо ў га­ла­ве не вык­лі­кі ма­ла­дос­ці і ра­дас­ці з хут­кас­ці пра­жы­тых эмо­цый і нес­па­дзя­ва­нак. За­раз, ка­лі неш­та па­зі­тыў­нае трап­ля­ец­ца нам у жыц­ці, то хо­чац­ца з не­чым та­кім быць як най­даў­жэй. А гэ­та вык­лі­кае так­са­ма пат­рэ­бу ней­ка­га, са­бе толь­кі вя­до­ма­га ства­рэн­ня аб­ра­ду і ўра­чы­ста­га ад­зна­чэн­ня та­кіх хві­лін у за­ціш­шы свай­го до­му. Ка­лі за­раз за­ду­маў­ся я над зга­да­ны­мі кан­цэр­та­мі, то ўла­віў ся­бе на тым, што ў тыя га­дзі­ны па­во­джу ся­бе так, як ге­роі да­ку­мен­таль­на­га кі­но Мі­ко­лы Ваў­ра­ню­ка пра гэ­ты ра­дый­ны фе­но­мен. Пе­рад кан­цэр­там му­шу ўсё мець прыб­ра­нае ў ква­тэ­ры, каб спа­кой­на лег­чы ў ло­жак і слу­хаць, слу­хаць. Про­ста, па­мы­ты і паб­ры­ты, я за­соў­ва­ю­ся ў гэ­тыя зі­мо­выя дні ад­ра­зу пад коў­д­ру, а ку­бак з гар­ба­тай заў­сё­ды зна­хо­дзіц­ца пад ру­кой. Ка­лі я ўжо так улад­ка­ваў­ся ў свой ло­жак, то, як не бач, вель­мі ча­ста і зад­ра­маў на не­каль­кі хві­лін. Зна­чыць, ча­ла­век скі­нуў з ся­бе стрэс, ка­лі так ужо рас­с­ла­біў­ся. У ту­а­лет пры­зна­юся, сы­хо­джу, ка­лі гу­чаць пес­ні або на­ві­ны, каб не пра­ва­ро­ніць ска­за­ных жыц­цё­вых муд­рас­цей і ма­ляў­ні­чых па­раў­нан­няў, якія ўме­юць рас­па­вес­ці не­ка­то­рыя слу­ха­чы. Ге­аг­ра­фія мес­ца­жы­хар­ства слу­ха­чоў і яш­чэ іх жы­вая мо­ва з роз­ных па­лос бе­ла­ру­скіх ды­я­лек­таў даз­ва­ля­юць мне так­са­ма вы­ву­чаць сво­е­а­саб­лі­вас­ці воб­раз­на­га пе­ра­ка­зу, які хо­чац­ца за­па­мя­таць, за­пі­саць і пе­ра­даць у агуль­на­бе­ла­ру­скую, моў­ную спад­чы­ну. Пра гэ­та так моц­на за­ха­це­ла­ся мне на­пі­саць, ка­лі ў ня­дзе­лю ве­ча­рам вяр­таў­ся я на аў­то­бу­се з Гай­наў­кі ў Бе­ла­сток ме­на­ві­та праз тыя вё­скі, з якіх да­во­лі ча­ста па­сту­па­юць тэ­ле­фа­на­ван­ні ў сту­дыю Ра­дыё Ра­цыя. Вось так ха­це­ла­ся па­ба­чыць не­ка­то­рых слу­ха­чоў у твар і зве­рыць з рэ­аль­нас­цю ўяў­ле­ныя асо­бы. На­ват на ас­но­ве ка­рот­кіх тэ­ле­фа­на­ван­няў мож­на зда­га­дац­ца, коль­кі доб­рых і дрэн­ных эмо­цый пры­хо­дзіц­ца пе­ра­жы­ваць кож­на­му ча­ла­ве­ку. Пра сваё го­ра і бя­ду слу­ха­чы маў­чаць, але заў­сё­ды ней­кія аскеп­кі гі­сто­рый, з які­мі яны ады­дуць ра­зам са сва­ім све­там ся­лян­скай, бе­ла­ру­скай цы­ві­лі­за­цыі, пе­ра­да­юц­ца ін­шым лю­дзям. Ня­гле­дзя­чы на ца­цач­ныя ўпры­го­жан­ні не­ка­то­рых два­роў, у боль­шас­ці вя­ско­вых да­моў не бы­ло ані­я­ка­га свят­ла ў вок­нах. Раж­джа­ство Хры­сто­вае ў ня­дзель­ны ве­чар пац­вяр­джа­ла сум­ныя дэ­маг­ра­фіч­ныя пра­цэ­сы на Пад­ляш­скай зям­лі. Ка­лі дзень ра­ней у су­бо­ту ве­ча­рам у баць­коў­скай ха­це слу­хаў я ра­цый­ны кан­цэрт, то стрэл­кі га­дзін­ні­ка на фо­не паў­сюд­най ці­шы­ні на­вон­кі ха­ты ад­мер­ва­лі сва­ім хо­дам да­ро­гу ў па­мяць мі­ну­ла­га і не­паз­беж­насць ча­ла­ве­ча­га пра­мі­нан­ня. Пра­мі­нан­не да­кон­ч­вае так­са­ма і маю род­ную вё­ску. У ня­дзе­лю пас­ля поў­д­ня, але яш­чэ за­від­на на ма­іх ва­чах ся­рэ­дзі­най ву­лі­цы бя­жыць няс­пеш­на лі­са і ня­се ў зу­бах ку­сок мя­са. Бя­жыць спа­кой­на, бо ў ма­ім кан­цы вё­скі ня­ма ка­му яе на­ват пе­ра­па­ло­хаць. Пе­рад га­дзі­най за­ві­таў да нас пры­хад­скі хор, які ўзве­ся­ліў нас ка­ляд­ка­мі. Ця­пер усё, як бы­ло ра­ней, зноў вяр­та­ец­ца ва ўла­да­ран­не ле­су.

Яў­ген Ва­па

Відэа

праваабарончыя сайты