Навіны

Хроніка палітычнага пераследу 16-17 студзеня

Жыхары Анганскай на раённай акцыі пратэсту. Фота з тэлеграм-каналу Onliner.by

Жыхары Анганскай на раённай акцыі пратэсту. Фота з тэлеграм-каналу Onliner.by

16 і 17 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Пераслед 17 студзеня

Як паведмаляе TUT.BY, інвестара і бізнес-анёла Валерыя Астрынскага затрымалі за сцяг з Пагоняй на хутары. Жонка затрыманага распавяла, што сцяг вісеў на хутары з лета, але нядаўна паступіла скарга ад мясцовага жыхара, таму спачатку міліцыянеры склалі пратакол за адзіночны пікет і сказалі чакаць позвы ў суд. Але пазней прыехалі і забралі Валерыя Астрынскага з дому, "бо паступіў загад ад кіраўніцтва затрымаць".  

Пераслед 16 студзеня

Па звестках тэлеграм-канала "Спісы затрыманых" супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя ў Мінску

Баранаў Антон

Дзікун Дзмітрый

Кароткін Сяргей

Паўловіч Ірына

Райдан Ніна

Старкова Анастасія

Цімонькін Дзмітрый

Шадэлка Андрэй

Таксама ў ноч з 15 на 16 студзеня быў затрыманы Аляксандр Ярмаш.

У Віцебску быў затрыманы і дастаўлены ў Першамайскі РАУС Глеб Івашкевіч. Пра гэта паведаміла праваабаронца Ірына Траццякова. 

Як паведамляе "Віцебская Вясна", у Віцебску 16 студзеня адбыўся ператрус у студэнта ВДТУ Цімафея Журкевіча. Міліцыянты забралі жорсткі дыск камп'ютара і тэлефон. Самога Цімафея затрымалі, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Паводле маці студэнта, ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы: следчыя шукаюць доказы датычнасці да яе Цімафея Журкевіча.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

 

http://spring96.org/be/news/101369

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты