Навіны

Праверка "Офіса па правах людзей з інваліднасцю". Пераслед 21 студзеня

21 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Увечары ў Мінску на вуліцы Харкаўскай затрымалі больш за дзесяць ўдзельнікаў дваравога Маршу. Паведамляецца, што іх даставілі ў Фрунзенскае РУУС. Сярод затрыманых — Павел Вярбіцкі. 

Праверка "Офіса па правах людзей з інваліднасцю"

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю праводзіць праверку ў дачыненні да службовых асоб праваабарончай арганізацыі "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", паведамілі ў прэс-службе КДК.

У ведамстве заявілі, што праверка звязаная з пытаннямі "магчымага неправамернага завалодання ў перыяд з 2020 года па цяперашні час грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных узносаў і міжнароднай дапамогі для мэт аказання дапамогі беларускім грамадзянам з інваліднасцю".

"Па выніках праверкі з улікам сабраных матэрыялаў будзе прынята рашэнне ў рамках дзеючага Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства", — сказана ў паведамленні.

Па інфармацыі "Белсат", у бухгалтаркі "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Таццяны Крышталь дома адбыўся вобшук: забралі кампутар і тэлефон. Раніцай да праваабаронцы Міхаіла Мацкевіча, які раней супрацоўнічаў з Офісам, сёння невядомыя ламіліся ў кватэру. Цяпер тэлефон Міхаіла недасяжны з 10:25. 

Днём у "Офісе па правах людзей з інваліднасцю" адбыўся вобшук. Вынялі дакументы і тэхніку. У ДФР на допыт забралі кіраўніка Офіса Сяргея Драздоўскі і юрыста Алега Граблеўскі. Праз некалькі гадзін іх вызвалілі. У іх для праверкі вынялі кампутары і тэлефоны. 

У Маскве затрыманы фігурант крымінальнай справы жнівеньскіх падзеяў

Як паведамляе Tribuna, у Маскве затрыманы баец Аляксей Кудзін, які з'яўляецца абвінавачаным ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення). 19 лістапада ў судзе Маладзечанскага раёна быў прызначаны разгляд крымінальнай справы супраць адзінаборца. Аляксей Кудзін не з'явіўся на суд, суддзя Вольга Дубовік абвясціла яго ў вышук. Цяпер Кудзіна чакае экстрадыцыя ў Беларусь і суд.

 

Суд над Аляксеем Кудзіным не адбыўся. Яго абвясцілі ў вышук

Суд Маладзечанскага раёна прызначыў 19 лістапада разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення) у дачыненні да адзінаборца Аляксея Кудзіна. Аднак суд прыйшлося перанесці на нявызначаны час — месцазнаходжанне Аляксея Кудзіна невядомае. Суд абвясціў маладзечанца ў вышук.

Ліда

Як паведамляе "БАЖ", затрыманы ўчора ў Бярозаўцы Лідскага раёна незалежны журналіст Юрый Дзяшук застаецца за кратамі на 72 гадзіны. Журналіста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Родныя мяркуюць, што затрыманне Дзешука звязанае з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі асуджанага на 5 гадоў зняволення актывіста Вітольда Ашурка ў судзе.

20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. На фэйсбук-старонцы журналісткі Вольгі Быкоўскай размешчана відэа, дзе людзі ў залі суда абураюцца прысудам Ашурку і крычаць “Ганьба!” і “Верым! Можам! Пераможам!”. Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук (справа ў белым шаліку) заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае відэа на тэлефон.

Гомель

Як паведамляе "Гомельская Вясна", палітычнага зняволенага праваабаронцу Леаніда Судаленку пасля 72 гадзінаў затрымання пакінулі пад вартай яшчэ на 10 дзёні перавялі ў СІЗА. Ён застаецца ў статусе падазраваемага па арт. 342 КК (фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Валанцёрку "Вясны" Марыю Тарасенку адпусцілі з ізалятару дадому пасля трох сутак затрымання.

Рэчыца 

Таццяна Ласіца. Фота: palesse.press
Таццяна Ласіца. Фота: palesse.press

 

Сёння днём прапала сувязь з рэчыцкай актывісткай кампаніі «Гавары праўду» Таццянай Ласіцай. Вядома, што яна павінна была ў 15:00 вылеціць у Вільню. Але ў мінскім аэрапорце паведамілі, што сваім квітком яна не скарысталася. Вядома, што за паўгадзіны да вылета Таццяна прыслала паведамленне, што на яе складаюць пратакол, па якім артыкуле — не ўдакладніла. Магчыма, яе затрымалі на кантролі ў аэрапорце. 6 студзеня ў яе дома адбыўся ператрус па крымінальнай справе супраць Уладзіміра Няпомняшчых.

Інфармацыя дапаўняецца.


 

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

 

http://spring96.org/be/news/101443

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты