Навіны

На БелАЭС застрэліўся салдат

На тэрыторыі Беларускай АЭС 25 студзеня скончыў жыццё самагубствам салдат тэрміновай службы вайсковай часці 7434 унутраных войскаў МУС. Яму было 18 гадоў.

Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Вайсковая часць 7434 — новая частка, адкрытая спецыяльна для аховы АЭС і забеспячэння прапускнога рэжыму на станцыі. На баявое дзяжурства салдаты заступілі ў красавіку 2020 года. Камандзір часткі – палкоўнік Вячаслаў Баракаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/na-belaes-zastreliusya-saldat/

26.01.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты