Навіны

Палітычны пераслед. Хроніка за 28 студзеня

28 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

У судзе Савецкага раёна Мінска сёння затрыманы ўладальнік крамы "Мой модны кут" Валерый Есіпёнак. Ён прыйшоў на суд да сваёй жонкі, якую затрымалі двума днямі раней. Справу Алены Есіпёнак адправілі на дапрацоўку, аднак пакуль не вызвалілі. У той жа час было прынята рашэнне часова закрыць краму "Мой модны кут".


Навіны палітвязняў

Ад сваякоў палітычнага зняволенага Аляксандра Францкевіча стала вядома, што супраць яго, а таксама супраць палітвязняў Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Андрэя Чапюка і яшчэ некалькіх чалавек узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 285 Крыминальнага кодэксу - "Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме". Таксама вядома, што зараз Францкевіча вінавацяць па ўсіх трох частках артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспардках, удзел у іх, навучанне ці іншая падрыхтоўка да ўдзелу).


Гомель

Зранку ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў мясцовых актывістаў адбываюцца вобшукі. Вядома, што трох чалавек затрымалі і даставілі ў Навабеліцкі РАУС. Падрабязнасці высвятляюцца.

Будзе дапаўняцца

 

http://spring96.org/be/news/101566

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты