Навіны

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на люты 2021 году

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на люты 2021 году

2 лютага

275 гадоў таму (1746) – У Дзятлаве памёр Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ. Нараджэнец Дзятлава.

160 гадоў таму (1861) – Памёр Міхал Гамаліцкі, беларускі лекар, педагог, гісторык. Пахаваны ў Вільні. Вучыўся ў Жыровічах.

15 гадоў таму (2006) – Памёр Пётр Марціноўскі, беларускі педагог, краязнавец, літаратуразнавец, кіраўнік Зэльвенскага літаратурнага аб’яднаньня.

4 лютага

310 гадоў таму (1711) – У в. Ціхомль (Валынскае ваяв.) нарадзіўся Юзаф Ябланоўскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, мецэнат, ваявода наваградзкі ў 1755-73, аднавіў Наваградзкі замак.

275 гадоў таму (1746) -  У маёнтку Сяхновічы (Жабінкаўскі р-н) нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч, кіраўнік паўстаньня 1794 году. 29 верасьня 1794 г. прыбыў у Гародню, на наступны дзень узнагароджваў паплечнікаў-паўстанцаў.

6 лютага

100 гадоў таму (1921) – Выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (ідыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР.

7 лютага

475 гадоў таму (1546) – У Ляхавічах нарадзіўся Фёдар Еўлашоўскі (пам. у 1-й пал. 1619), грамадзкі дзеяч ВКЛ, пісьменьнік. Жыў у Наваградку.

130 гадоў таму (1891) – Памёр Вінцэнт Каратынскі, беларуска-польскі паэт, публіцыст, перакладнік. Нараджэнец в. Селішча (Карэліцкі р-н).

8 лютага

130 гадоў таму (1891) – У в. Слабада (Віленскі пав.) нарадзіўся Каспар Валадкевіч (пам. у 1970), беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. У 1929-33 служыў ксяндзом у Малой Бераставіцы, з 1934 – пробашч у Квасоўцы (Гарадзенскі раён), перад вайной у Анжадаве (Ашмянскі р-н).

115 гадоў таму (1906) – У в. Прытычына (Дзісьненскі пав.) нарадзіўся Кастусь Глінскі, юрыст, вязень савецкага канцлягеру, ваяваў у Арміі Андэрса, дзеяч эміграцыі (Вялікабрытанія). У 1930-ых працаваў суддзём у Ашмяне, потым у Мастах настаўнікам.

30 гадоў таму 1991 – Беларускімі татарамі, якія пражываюць на Гарадзеншчыне, створана грамадзка-культурнае таварыства “Кітаб”.

12 лютага

100 гадоў таму (1921) – Памёр Рудольф Абіхт, нямецкі вучоны-славіст. У 1917-18 выкладаў у Сьвіслацкай настаўніцкай семінарыі беларускую мову. 

13 лютага

215 гадоў таму (1806) – У Слоніме нарадзіўся Юльян Корсак, паэт, перакладнік.

115 гадоў таму (1906) – У мяст. Гальшаны нарадзіўся Уладзімер Фінькоўскі (час і месца сьмерці невядомыя, пасьля 1960-га), дзеяч праваслаўнай царквы ў Беларусі і на эміграцыі (Нямеччына, Францыя, ЗША).

15 лютага

95 гадоў таму (1926) – Нарадзіўся (на Слонімшчыне) Мікола Ягаўдзік, беларускі вайсковец, дзеяч беларускай эміграцыі (Бельгія, ЗША).

16 лютага

65 гадоў таму (1956) – Арыштаваны (паводле інш. зьв. 16 студз.) і пазьней асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў беларускім нацыяналізме выкладнік Гарадзенскага педінстытуту Браніслаў Ржэўскі.

17 лютага

105 гадоў таму (1916) – У Старым Двары (Шчучынскі р-н) памерла Цётка (сапр. Алаіза Пашкевіч, у замужжы Кайрыс), беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, паэтка, асьветніца, выдаўніца. Пахавана ў Старым Двары.

18 лютага

65 гадоў таму (1956) – У мяст. Мар’янава памёр Янка Быліна (сапр. Ян Семашкевіч), беларускі каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, паэт. Нараджэнец в. Лакцяны (Астравецкі р-н). Пахаваны ў в. Бомбля (Беласточчына).

19 лютага

160 гадоў таму (1861) – Так званая “адмена прыгоннага права” расейскім імператарам Аляксандрам ІІ.

21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы.

26 лютага

200 гадоў таму (1821) – У мяст. Вайшканы (Ковенская губ.) нарадзіўся Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху на Гарадзеншчыне.

27 лютага

85 гадоў таму (1936) – Адбыўся усеагульны штрайк рабочых Ліды (удзельнічала каля 4 тысяч чалавек).

28 лютага

405 гадоў таму (1616) – Памёр Мікалай Крыштап Сіротка Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падарожнік-мемуарыст.

 

 

01.02.2021 Тэгі: каляндар

Відэа

праваабарончыя сайты