Навіны

За публікацыю ўдзельнікаў народнага сходу выклікаюць у міліцыю

У сераду, 17 лютага, кіраўніку Слонімскай філіі прафсаюза РЭП Міхаілу Сошку патэлефанавалі са Слонімскага РАУС і сказалі з’явіцца ў міліцыю.

На пытанне, чаго слонімец павінен з’яўляцца ў міліцыю, Міхаілу паведамілі, што выклікаюць за тое, што Міхаіл на сваёй старонцы ў сацсетках друкаваў не тое, што трэба.

Потым Міхаілу патэлефанаваў следчы Адамчык і нагадаў зноў, што яму неабходна прыйсці ў міліцыю, каб там разабрацца наконт таго, навошта слонімец напісаў у сацсетках асабістыя дадзеныя ўдзельнікаў Усенароднага беларускага сходу са Слонімскага раёна і тых, хто летась фальсіфікаваў выбары. Міхаіл Сошка сказаў, што ён, сапраўды, выклаў гэтую інфармацыю ў Фэйсбуку і “Аднакласніках”. “Але я ў гэтым ніякіх сакрэтаў не бачу, ды і іх няма. Бо калі на сход ездзілі прадстаўнікі ад народа, то народ павінен ведаць, хто прадстаўляў іх інтарэсы. Якая тут можа быць таямніца ці крымінал? Ды ніякай…”, - пракаментаваў гэтую сітуацыю сам Міхаіл.

Міхаіл Сошка ў міліцыю не з’явіўся. Ён знаходзіцца ў вёсцы. І чакае пісьмовай позвы ў Слонімскі РАУС.

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты