Навіны

Чыгуначная Пагоня

У па­пя­рэд­нім ну­ма­ры тыд­нё­ві­ка апі­саў я кры­ху ўра­жан­няў ад свай­го гі­ста­рыч­на­га па­да­рож­жа цяг­ні­ком па мар­ш­ру­це Бе­ла­сток — Гай­наў­ка — Сед­ль­цы пас­ля звыш двац­ца­ці­га­до­ва­га пе­ра­пын­ку чы­гу­нач­най ка­му­ні­ка­цыі на гэ­тым шля­ху.

Па­да­рож­жа звыш трох­тыд­нё­вай даў­ні­ны вы­па­ла на пер­шую сур’­ёз­ную ата­ку зі­мы ў гэ­тым го­дзе. Як ака­за­ла­ся, ка­ро­цень­кі цяг­ні­чок, якім мне са здзіў­лен­нем прый­ш­ло­ся ехаць, быў вы­ні­кам ава­рыі дру­гой част­кі цяг­ні­ка, па­цяр­пе­лай ад... зі­мо­ва­га над­вор’я. От та­бе і ма­еш! Не­каль­кі дзён ма­ро­зу і сне­га­па­ду, і су­час­ныя раз­вяз­кі не спра­ца­ва­лі пры вык­лі­ках над­вор’я ў кан­цы нар­маль­ных для гэ­тай част­кі све­ту.

Да­паў­ня­ю­чы, што яш­чэ та­ды зда­ры­ла­ся ў час мі­ну­лай ван­д­роў­кі, то на здзіў­лен­не па­са­жы­раў ака­за­ла­ся, што быц­цам гэ­ты не­пас­рэд­ны курс у Сед­ль­цы за­вяр­шыў­ся ў Ча­ром­се, дзе ўсіх еду­чых да­лей ча­ка­ла пе­ра­сад­ка на ін­шы цяг­нік, бо гэ­та­му не пад сі­лу бы­ло ехаць да­лей. Пра та­кі сцэ­на­рый па­да­рож­жа ўжо пе­рад Гай­наў­кай па­ве­дам­ля­ла на ўвесь цяг­нік стом­ле­ная ад вык­лі­каў ста­рэй­шая кан­дук­тар­ка. У Гай­наў­цы но­вая зме­на чы­гу­нач­най экі­пы абя­ца­ла для тых, хто пе­ра­садж­ва­ец­ца, аса­бі­ста да­па­маг­чы кож­на­му пе­рай­с­ці на дру­гі пе­рон і сес­ці ў но­выя ва­го­ны.

 Ад­ным сло­вам, маё пер­шае па­да­рож­жа на аб­ноў­ле­ным шля­ху вык­лі­ка­ла шмат хва­ля­ван­няў, пы­тан­няў і ней­кай па­даз­ро­нас­ці на­конт рэ­аль­на­га ста­ну поль­скай чы­гун­кі. Ну, але ня­гле­дзя­чы на ўсе гэ­тыя пры­го­ды, са­мае важ­нае, што, ад­п­ра­віў­шы­ся з Бе­ла­сто­ка, за га­дзі­ну і со­рак тры хві­лі­ны я апы­нуў­ся ў Ві­та­ве. А ка­лі ўлі­чыць, што ў рам­ках гэ­та­га ча­су пят­нац­цаць хві­лін зай­мае ста­ян­ка ў Гай­наў­цы, дык за­ста­ец­ца са­праў­ды толь­кі ра­да­вац­ца вяр­тан­ню рэй­саў па­між Гай­наў­кай а ста­лі­цай ва­я­вод­ства.

Дзе­ля па­паў­нен­ня і паў­тор­на­га па­раў­нан­ня ў мі­ну­лыя вы­ход­ныя я із­ноў на цяг­ні­ку абі­раў­ся ў баць­коў­скія па­ро­гі. Каб не паў­та­рыць па­мыл­кі з мі­ну­лай ван­д­роў­кі з вып­ра­ба­ван­нем у чар­зе па куп­лю бі­ле­та і не­раз­бя­ры­ху з іх коль­кас­цю, на­быў я яго про­ста праз ін­тэр­нэт без уся­ля­кіх кло­па­таў. Толь­кі ца­на па­між куп­ляй праз ін­тэр­нэт, а на­быц­цём у ка­се роз­ніц­ца на пяць зло­тых у не­ка­рысць вір­ту­аль­най здзел­кі. Ну што ж, ві­даць, вы­га­да за­куп­кі па­вод­ле чы­гу­нач­ні­каў па­він­на мець сваю ца­ну.

Гэ­тым ра­зам на пе­ро­не па­са­жы­раў ча­каў доў­гі, шы­кар­ны цяг­нік. Ка­лі я да­клад­на раз­г­ле­дзеў­ся, дык ака­за­ла­ся, што гэ­та між­на­род­ны са­стаў, які кур­сі­руе па мар­ш­ру­це Бе­ла­сток — Коў­на. Не трэ­ба мне бы­ло быць вя­лі­кім дэ­тэк­ты­вам, бо ўся ін­фар­ма­цыя на дзвя­рах і пе­ра­хо­дах про­ста бы­ла на поль­скай і лі­тоў­скай мо­вах. За­раз па пры­чы­не ка­ра­на­ві­ру­са спа­лу­чэн­не па­між Бе­ла­сто­кам і Коў­нам ад­ме­не­на на не­вя­до­мы час. За­тым, ві­даць, ад­п­ра­ві­лі яго на сяд­лец­кі на­пра­мак, што ў па­раў­нан­ні з мі­ну­лым па­да­рож­жам не­ве­ра­год­на пад­вы­сі­ла кам­форт па­да­рож­жа. Да­рэ­чы, еду­чы за­раз цяг­ні­ком, міль­га­ну­ла мне дум­ка, што ме­на­ві­та ўла­ды чы­гун­кі і Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства па­він­ны ах­рыс­ціць гэ­ты цяг­нік наз­вай Па­го­ня. Спа­лу­чае ён жа ў рэш­це рэшт га­ра­ды Бе­ла­сток і Сед­ль­цы, у гер­бе якіх від­нее вы­я­ва на­ша­га сла­ву­та ры­ца­ра на ка­ні.

Пад­ляш­скае ва­я­вод­ства так­са­ма мае Па­го­ню на сва­ёй ге­раль­дыч­най вы­я­ве. А ў ду­хоў­ным вы­мя­рэн­ні цяг­нік спа­лу­чае паў­ноч­нае і паў­д­нё­вае Пад­ляш­ша, ча­го не ўсве­дам­ляе боль­шая част­ка па­са­жы­раў і са­маў­ра­да­ва­га чы­на­вен­ства. У яш­чэ зу­сім ня­даў­ніх ча­сах кур­сі­ра­ваў на­ват па­ско­ра­ны цяг­нік пад та­кім зван­нем па­між Бе­ла­сто­кам і Вар­ша­вай, але хут­ка та­кі на­зоў вы­паў з ла­скі па­лі­тыч­ных і чы­гу­нач­ных пра­вя­чых. Ця­пер, ка­лі ў ца­не гі­ста­рыч­ная па­лі­ты­ка, ча­му ж ула­да­рам Пад­ляш­скай зям­лі не наз­ваць част­кай вы­я­вы свай­го гер­ба цяг­нік, які ім­чыць праз зем­лі Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства, як той бе­ла­стоц­кі вер­ш­нік, што за­ля­тае па рэй­ках і шпа­лах на­ве­даць свай­го сяд­лец­ка­га цёз­ку. Про­ста, са­ма гі­сто­рыя аж над­та вы­раз­на вы­ры­соў­вае та­кую пра­па­но­ву.

Але ці ска­ры­ста­ем да­дзе­ныя нам наў­п­рост маг­чы­мас­ці? Хо­чац­ца ве­рыць, што так. А ка­лі прыт­рым­лі­вац­ца та­ко­га кі­рун­ку ду­ман­ня і ад­крыць мар­ш­рут Сед­ль­цы — Ся­мя­ты­чы — Ча­ром­ха — Гай­наў­ка — Бе­ла­сток — Коў­на, дык сло­вы Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, што ста­ра­жыт­най, лі­тоў­скай Па­го­ні не раз­біць, не спы­ніць, не стры­маць, на­бя­руць яш­чэ ад­на­го зна­чэн­ня.

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты