Навіны

200 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Гінтаўта-Дзевалтоўскага

Беларускі рэлігійны дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху на Гарадзеншчыне Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі нарадзіўся 26 лютага 1821 году ў мястэчку Вайшканы (Ковенская губерня). Паходзіў з шляхецкага каталіцкага роду Мангінаў, сын Антона і Кацярыны.

Спачатку вучыўся ў Кейданаўскай дваранскай вучэльні, потым  ў 1839-45 гг. ў духоўнай каталіцкай семінарыі ў Вільні. З 1845 году капелан. У 1846-49 гадах вікарый у Вількаміры, выкладаў Закон Божы ў павятовай вучэльні. Настаяцель касцёла ў Янішках. З 1853 года ксёндз-настаяцель бернардзінскага касцёлу ў Гародні. У 1861-71 гадах дэкан у Гародні. Выкладаў Закон Божы пры аддзяленні Гарадзенскай губернскай гімназіі. Апякаў сірот і вязняў. Сабраў вялікую бібліятэку, калекцыю старажытнасцяў і карцінную галерэю.

Быў сябрам Гарадзенскай арганізацыі, створанай Кастусём Каліноўскім і Валеры Урублеўскім у 1861 годзе. Канкрэтная роля Гінтаўта-Дзевалтоўскага ў падрыхтоўцы і разгортванні вызвольнага паўстання 1863 году не высветлена. Вядома, што ён не быў на падазрэнні ўлад, а па жаданні гарадзенскага губернатара нават стаў духоўнікам палітычных вязняў. У 1866 годзе выступіў супраць увядзення на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў набажэнства на расейскай мове, за што пераведзены на 2 гады з Гародні ў Сувалкі. З 1872 году біскуп, з 1874-га – адміністратар Полацкай епархіі, пабудаваў тут гімназію. З устанаўленнем дыпламатычных адносін з Ватыканам папа Леў XIII абвtсціў Гінтаўт-Дзевалтоўскага архіепіскапам-мітрапалітам магілёўскім. Адначасна Гінтаўт-Дзевалтоўскі мітрапаліт усіх каталіцкіх цэркваў Расейскай імперыі, старшыня духоўнай каталіцкай калегіі ў Пецярбургу, адміністратар Менскай епархіі.

Памёр Аляксандр Гінтаўт-Дзевалтоўскі 14 жніўня 1889 году ў Дудэргофе (гістарычны раён Краснага Сяла, каля Пецярбургу, Расея). Пахаваны ў касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі Лізаветы ў Пецярбургу.

 

26.02.2021 Тэгі: каляндар, календарь

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты