Навіны

У Гародні пачаўся суд над Аляксандрам Арановічам

26 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні пачаўся судовы працэс па справе Аляксандра Арановіча, жыхара Старых Дарогаў. Арановіч - 38-гадовы кіроўца, які працаваў разам з Сяргеем Ціханоўскім.  

Арановіча таксама затрымалі 29 траўня пасля таго, як была здзейснена правакацыя і затрымалі Ціханоўскага. Спярша Аляксандра Арановіча вінавацілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу. Потым былі "прышчэплены" яшчэ два крымінальныя артыкулы - частка 2 артыкулу 293 ("Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках") і артыкул 13 ("Падрыхтоўка да злачынства").

Перад затрыманем і арыштам Арановіч разам з камандай «Страны для жизни» ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме. 

Справу ў судзе Ленінскага раёну вядзе суддзя Алена Пятрова. Дзяржабвінаваўцам выступае Дзяніс Корда. У залі суда ўсім прысутным было забаронена фатаграфаваць. Нават патрабавалі адключаць тэлефоны. 

Цягам следства Арановіч. не прызнаючы за сабой ніякай віны, цэлы час адмаўляўся ад давання ўсялякіх паказанняў. Гэтак жа ён адмовіўся і на судовым працэсе ад тлумачэнняў. 

У першы дзень судовага паседжання пракурор агучваў пратаколы допыту Арановіча, у якіх ён адмаўляўся адказваць на ўсе пытанні следчага.

Наступнае паседжанне суду пройдзе 1 сакавіка і пачнецца а 10.30.

фота TUT.BY, травень 2020 г, Арановіч злева без маскі

 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты