Навіны
Пад Маладэчнам затрымана 20 чалавек. Хроніка палітычнага пераследу 27 лютага
27 лютага праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Як стала вядома ПЦ "Вясна", 27 лютага пад Маладзечна была затрыманая группа людзей. 20 чалавек былі дастаўленыя ў Маладэчанскі РАУС.
Адну з затрыманых дзяўчат - Віталію Глінскую - забрала хуткая дапамога.
Паведамляецца, што сярод затрыманых:
- Лоскутава Наталля
- Лоскутаў Сяргей
Прычыны затрымання - высвятляюцца.
Палітзняволенаму Сяргею Ціханоўскаму выставілі новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці") і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да девяці месяцаў з моманту затрымання. Пра гэта паведаміла яго жонка - Святлана Ціханоўская ў сваім інстаграме, піша Радыё Свабода.
http://spring96.org/be/news/102186