Навіны

Каляндар Гарадзеншчыны на сакавік

Каляндар круглых і юбілейных датаў на сакавік 2021 году

1 сакавіка

455 гадоў таму (1566) – Набыў законную сілу Другі Статут ВКЛ. Адзін з сама дасканалых юрыдычных збораў законаў у Еўропе таго часу.

440 гадоў таму (1581) – Створаны Галоўны літоўскі трыбунал – вышэйшы судовы і апеляцыйны орган у ВКЛ.

2 сакавіка

125 гадоў таму (1896) – У мяст. Поразава (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Станіслаў Глякоўскі (дакладная дата, месца і акалічнасці смерці застаюцца невядомымі, па адной з версій загінуў у  Бухенвальдзе), беларускі каталіцкі духоўнік, грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст.

3 сакавіка

25 гадоў таму (1996) – Гарадзенскі “Нёман” (трэнер Анатоль Варывончык) стаў першым чэмпіёнам Усходнееўрапейскай хакейнай лігі.

8 сакавіка

120 гадоў таму (1901) – У в. Трашчычы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Карповіч, беларускі выдавец, актывіст КПЗБ.

10 сакавіка

310 гадоў таму (1711, верагодна 12.03) – У Караляўцы нарадзіўся Міхал Антон Сапега, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, перакладнік, літаратар. Жыў у Слоніме.

240 гадоў таму (1781) – У Менску памёр Міхал Карыцкі, паэт, грамадзкі дзеяч, педагог. Нараджэнец в. Дзітрыкі (Лідзкі р-н).

95 гадоў таму (1926) – У в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Васіль Супрун, беларускі паэт, краязнавец, археолаг, вязень ГУЛАГу.

11 сакавіка

110 гадоў таму (1911) – У в. Трашчыцы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Леў Гарошка, асьветнік, уніяцкі рэлігійны дзеяч, гісторык, выдавец, пісьменьнік, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія, Ватыкан).

12 сакавіка

150 гадоў таму (1871) – У г. Пуацье (Францыя) gамёр Леанард Ходзька, гісторык, публіцыст, выдавец. Пахаваны на шпітальных могілках. Быў сакратаром кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, пакінуў малюнкі Залесься на Смаргоншчыне. 

35 гадоў таму (1986) – У Гародні створаны гісторыка-культурны клюб “Паходня”.

16 сакавіка

30 гадоў таму (1991) – У Гародні створаны камерны аркестар, першыя канцэрты якога прайшлі ў музеі гісторыі рэлігіі.

18 сакавіка

230 гадоў таму (1791) – Прыняты закон “Аб вольных гарадах у Рэчы Паспалітай”.

100 гадоў таму (1921) – Паміж РСФСР і Польшчай была падпісана Рыская дамова, якая падзяліла Беларусь тэрытарыяльна.

25 сакавіка

Дзень Волі

150 гадоў таму (1871) – У Цьверы нарадзіўся Марыян Абрамовіч, рэвалюцыянер-народнік, публіцыст, дзеяч культуры. Вывучаў на Наваградчыне беларускую мову.

105 гадоў таму (1916) – У Цырыне (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Барыс Сладкоўскі, актывіст беларускай эміграцыі (Канада). Памёр у 1992.

28 сакавіка

135 гадоў таму (1886) – У Любяшове (цяпер Валынская вобл., Украіна) памёр Уладзіслаў Борзабагаты, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64, лекар, мемуарыст. Нараджэнец маёнтку Рутка (Наваградзкі пав.). Магіла не захавалася.

29 сакавіка

25 гадоў таму (1996) – У гарадах Беларусі прайшла серыя акцый супраць інтаграцыі Беларусі і Расеі.

31 сакавіка

630 гадоў таму (1391) – Гародня прывілеем Ягайлы атрымала магдэбургскае права.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты