Навіны

Малю і прашу

Як не бач, і Вя­лік­дзень пе­рад на­мі. Свя­та свят у на­шай хрыс­ці­ян­скай тра­ды­цыі пры­но­сіць як заў­сё­ды на­дзею збаў­лен­ня. На­ша ча­ла­ве­чае і грэш­нае ат­рым­лі­вае шанц на веч­нае збаў­лен­не.

Дзя­ку­ю­чы Ісу­су Хры­сту мы ўсе, ня­гле­дзя­чы на зям­ны ста­тус, роў­ныя пе­рад су­дом Бо­жым. На­ша па­чуц­цё крыў­ды і нес­п­ра­вяд­лі­вас­ці, доб­рых учын­каў і ад­моў­ных па­во­дзін уз­важ­ва­юц­ца ад­ноль­ка­ва на ша­лях Гас­под­ніх.

Ме­на­ві­та тая роў­насць ро­ду ча­ла­ве­ча­га пе­рад аб­ліч­чам Уся­выш­ня­га да­ва­ла ча­ла­ве­цтву на­дзею на спра­вяд­лі­васць пры­нам­сі ў ня­бес­ным вы­мя­рэн­ні. Ні­чо­га за­тым дзіў­на­га, што ця­гам ста­год­дзяў хрыс­ці­ян­ская дог­ма пра веч­нае збаў­лен­не і рай­скае жыц­цё для мі­льё­наў лю­дзей, па­ні­жа­ных, аб­дзі­ра­ных з аса­бі­стай год­нас­ці, эк­с­п­лу­а­та­ва­ных дзяр­жа­вай і пад­дан­ніц­кай за­леж­нас­цю ад вы­шэй­ста­я­чых у гра­мад­скай вер­ты­ка­лі, бы­ла апош­няй на­дзе­яй іх зям­но­га жыц­ця.

Мой сяб­ра Вік­тар Са­зо­наў паў­та­рае вель­мі ча­ста ад­ну бе­ла­ру­скую пры­каз­ку: «У тру­не ня­ма кі­шэ­няў, та­му з са­бою ні­чо­га не ўкра­дзеш з гэ­та­га све­ту, і на­ват свай­го не за­бя­рэш, і не возь­меш». Муд­рыя сло­вы, з выс­но­ва­мі якіх пры­хо­дзіц­ца ўсім змі­рыц­ца, ня­гле­дзя­чы на сан і ба­гац­це. Ха­ця, як ве­да­ем з ар­хе­а­ла­гіч­ных ра­ско­пак, у мі­ну­лым муж­чы­ны за­гад­ва­лі ха­ваць ся­бе з ва­яр­скі­мі пры­ла­да­мі ці лю­бі­май жы­вё­лай, а жан­чы­ны, вя­до­ма, са сва­і­мі ўпры­га­жэн­ня­мі. З ра­ска­заў ве­даю, што за­раз не­ка­то­рыя про­сяць ад­п­ра­віць іх у апош­нюю зям­ную да­ро­гу з лю­бі­мы­мі не­вя­лі­кі­мі прад­ме­та­мі, а не­ка­то­рыя муж­чы­ны жа­да­юць па­ха­ваць іх з ма­лень­кай бу­тэль­кай га­рэл­кі.

От і та­кая пе­ра­ем­насць ты­ся­ча­год­дзяў. Увесь хрыс­ці­ян­скі кру­газ­ва­рот і прыт­чы, якіх слу­ха­ем кож­ную ня­дзе­лю ў еван­гель­скіх чы­тан­нях і па­яс­няль­ных про­па­ве­дзях, апіс­ва­юць да­клад­на, што быць збаў­ле­ным і вы­не­се­ным на­ват на Гас­под­нія ал­та­ры мо­жа ат­ры­мац­ца ў кож­на­га з нас і ў кож­на­га на­ро­да. Пат­рэб­ная толь­кі — і ад­на­час­на аж толь­кі — шчы­рая ве­ра і ма­літ­ва. Ка­лі язы­ком да­пы­та­еш­ся най­час­цей уся­го, то чы­стай ма­літ­вай мож­на дап­ра­сіц­ца Бо­жае ла­скі так­са­ма ў на­шых зям­ных спра­вах. Коль­кі па­мя­таю, ме­на­ві­та яна заў­сё­ды пры­сут­ні­ча­ла ў на­шым баць­коў­скім до­ме. Ра­ні­цай і ве­ча­рам ма­лі­лі­ся заў­сё­ды мае баць­кі. І ка­лі лет­няй па­рою кла­лі­ся спаць пе­рад поў­нач­чу, а па­ды­ма­лі­ся са сві­тан­нем пас­ля трэ­цяй га­дзі­ны ра­ні­цы, заў­сё­ды, ня­гле­дзя­чы на сто­му і піль­насць спраў, ха­пі­ла ім выт­рым­кі, каб што­дзён­на стаць пе­рад іко­на­мі і за­но­сіць ма­лі­тоў­ныя сло­вы і прось­бы да Бо­га.

З ця­гам га­доў і пе­ра­хо­дам на больш спа­кой­ны лад жыц­ця, ста­лі яны ма­ліц­ца ра­зам, па­ды­ма­ю­чы­ся і іду­чы спаць. І так ра­зам ма­лі­лі­ся дзе­ся­ці­год­дзя­мі. Ка­лі ця­пер за­яз­джаю ў род­ны дом, то баць­коў­ская ма­літ­ва ўво­дзіць мя­не ад­ра­зу ў спа­кой і дае ве­ру ў ад­веч­ны ма­лі­тоў­ны па­ра­дак. За­раз ма­ма з‑за хва­ро­бы не ў змо­зе ма­ліц­ца, але та­та тра­ды­цый­на мо­ліц­ца по­бач ей­на­га лож­ка. У хат­няй ці­шы­ні сло­вы ад­веч­ных ма­літ­ваў вы­бу­доў­ва­юць лад Бо­жы на зям­лі і да­юць на­дзею на веч­нае збаў­лен­не праз на­ша ўваск­рэ­сен­не. Ма­літ­ва і прось­ба, уз­не­се­ныя ад шчы­ра­га сэр­ца і ду­шы, з’яў­ля­юц­ца тым ду­хоў­ным шчы­том, які мо­жа нас аба­ра­ніць ад чар­тоў­скай спа­кус­лі­вас­ці. Дзя­ку­ю­чы баць­коў­скім ма­літ­вам і маё зда­роўе ў ма­ла­дос­ці пай­ш­ло на па­ляп­шэн­не, ка­лі май­му та­ту пры­сніў­ся сон, у якім Бо­жая Ма­ці ска­за­ла яму, што я ат­ры­маю аз­да­раў­лен­не. Та­кіх спраў нель­га за­быць як і баць­кам, так і мне аса­бі­ста. Гэ­та ду­хоў­ны за­па­вет хрыс­ці­ян­скай ве­ры і Бо­жай ла­скі.

Ма­лю і пра­шу — сло­вы на­шай аса­бі­стай ма­літ­вы. Ра­зам з ма­літ­вай ста­ра­лі­ся яны прыт­рым­лі­вац­ца і ўсіх па­стоў. Вя­до­ма, з‑за цяж­кай пра­цы ў ле­се ці по­лі не­ка­то­ры­мі дня­мі гэ­та не ат­рым­лі­ва­ла­ся, але пост заў­сё­ды быў у на­шым ся­мей­ным па­рад­ку. Ка­лі пра­цы па­мен­ша­ла і аб­ляг­ча­ла жыц­цё, та­ды та­та з ма­май ста­ра­лі­ся пас­ціць увесь пос­ны пе­ры­яд. Пры­тым доб­ра па­мя­та­лі і паў­та­ра­лі, што ў што­дзён­ным жыц­ці са­мае га­лоў­нае тое, што вы­хо­дзіць з на­ша­га ро­та, а менш важ­нае тое, што ўва­хо­дзіць.

Паў­та­ра­ныя баць­ка­мі сло­вы вель­мі ста­ноў­ча ўплы­ва­лі на на­ша су­ці­шэн­не і па­ва­гу для ін­шых лю­дзей. Та­му з ве­рай і ма­літ­вай як што­год да­ча­ка­лі­ся мы, каб ся­бе ўза­ем­на па­він­ша­ваць сло­ва­мі: «Хры­стос Уваск­рос»!

Яў­ген ВА­ПА

Відэа

праваабарончыя сайты