Навіны

Жыхароў Мастоў рыхтуюць да вайны

У Мастоўскім раёне створаны штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войск. Вайскоўцы запаса Мастоўскага раёна былі выкліканы асобнымі позвамі на пункт збору.

У Масты прыехалі старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і памочнік прэзідэнта па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў. Каранік праверыў ход выканання рашэння аблвыканкама па фармаванні тэрытарыяльных войск. Ён у сваім выступленні адзначыў, што “мерапрыемства дазволіць аб’ектыўна ацаніць эфектыўнасць створанай сістэмы кіравання фарміраваннем тэрытарыяльных войск Гарадзенскай вобласці і гатовасць сіл тэрытарыяльнай абароны выканаць пастаўленыя задачы”.

А Караеў сказаў, што “кожны грамадзянін павінен быць гатовым да абароны Радзімы”. У час мерапрыемстваў вайскоўцы запаса ўзгадаюць свае навыкі валоданнем зброяй, функцыянальныя абавязкі і г.д. Бліжэйшым часам будуць праведзены камандна-штабныя вучэнні, у ходзе якіх асабісты склад тэрытарыяльных войск, супольна з супрацоўнікамі РАУС, на практыцы адпрацуе пытанні аховы важных аб’ектаў і барацьбы з дыверсійна-разведавальнымі групамі праціўніка.

Другі этап праверкі запланаваны на кастрычнік. Падобныя мерапрыемствы будуць праведзены яшчэ ў 9 раёнах Гарадзеншчыны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: mosty-zara.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/zhykharou-mastou-rykhtuyuts-da-vajny/

11.07.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты