Навіны

Крымінальная справа праваабаронцы Леаніда Судаленкі перададзеная ў суд

Стала вядома, што крымінальная справа палітзняволенага праваабаронцы Леаніда Судаленкі перададзеная ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Неўзабаве стане вядомая дата пачатку судовых пасяджэнняў.

Нагадаем, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна» Леанід Судаленка быў затрыманы раніцай 18 студзеня ў межах крымінальнай справы, пачатай па ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Відэа

праваабарончыя сайты