Навіны

Расце колькасць беларусаў, якія звяртаюцца па прытулак у Польшчы

З пачатку 2021 года грамадзяне Беларусі падалі 1122 заявы аб міжнароднай абароне. Найбольшая колькасць была ў ліпені 2021-га — такім правам скарысталіся 235 чалавек.

За ўвесь 2020 год такіх зваротаў зафіксавана ўсяго 407. Тэлеграм-канал „Беларусы ў Польшчы” падае сёлетнюю статыстыку прынятых заяў асобна па месяцах: студзень — 78; люты — 57; сакавік — 130; красавік — 132; травень — 153; чэрвень — 123; ліпень — 235; жнівень — 150. За апошнія чатыры гады Управа па справах іншаземцаў Польшчы вынесла 709 рашэнняў аб міжнароднай абароне грамадзянам Беларусі, у тым ліку 53 чалавекі атрымалі статус уцекача, 452 — дадатковай абароны і 2 — дазвол на талерантнае знаходжанне.


 

15.09.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты