Навіны

Барысу Ляшкевічу і Леаніду Клімаву прысудзілі па 2 гады "хіміі" з накіраваннем ва ўстанову

17 верасня ў Гародні абвешчаны чарговы карны прысуд. На гэта раз па крымінальнай справе Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава. Суддзя Ленінскага раённага суду Руслан Гурын прысудзіў абодвум па 2 гады абмежавання волі з накіраванем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Сам разгляд справы зацягнуўся дастаткова надоўга. Першае паседжанне суду прайшло яшчэ 27 ліпеня. У верасні судовыя паседжанні некалькі разоў пераносіліся. Абодва падсудныя ўвесь час расцягнутага судовага працэсу былі пад вартай, на працэс іх прывозілі канвойныя. Зараз на час падавання апеляцыйных скаргаў, пакуль прысуд не ўвайшоў у законную сілу абодвух выпусцілі на волю.

На Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава была заведзена крымінальная справа яшчэ са жніўня мінулага году. Іх выклікалі ў Следчы камітэт да лютага, а потым справу закрылі. А ў красавіку адкрылі зноў, бо з'явілася відэа падзей 9 жніўня ў Гародні. 13-га траўня ў маці Барыса - Ірыны Ляшкевіч быў вобшук і допыт. А 9 чэрвеня Барыса Ляшкевіча выклікалі да следчага, там затрымалі яго і змясцілі пад арышт. Падобнае адбылося і з Леанідам Клімавым.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты