Навіны

Свабоду “Вясне”! Як прайшлі акцыі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі

У шматлікіх гарадах розных краінаў 17 верасня прайшлі акцыі салідарнасці ў межах кампаніі салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna.

Тысячы людзей выходзілі ў Францыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Літве, Польшчы, Аўстрыі, Грузіі, Украіне і іншых краінах, каб выказаць сваю падтрымку зняволеным “вясноўцам” Алесю БяляцкамуВалянціну СтэфановічуУладзіміру ЛабковічуМарфе РабковайЛеаніду СудаленкуТаццяне Ласіцы і Андрэю Чапюку.

freeviasna_actions23.jpg

Акцыя ў Парыжы

Акцыю ў Парыжы арганізавалі Amnesty International France і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), а сярод выступоўцаў былі намеснік кіраўніка дэпартамента мэрыі па правах чалавека і барацьбы з дыскрымінацыяй Жан-Люк Рамэра-Мішэль, дырэктарка Amnesty International France Сільвія Брыго, дырэктар FIDH па адвакацыі Антуан Мадлен, кіраўнік Аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральна Азіі FIDH Ілля Нузаў і праваабаронца Саша Кулаева.

“Міжнародны маніторынг не быў бы магчымы, калі б не было “Вясны”. І ААН, і ЕС, і іншыя міжнародныя арганізацыі ведалі, што адбываецца ў Беларусі, таму што калегі з "Вясны" бралі на сябе рызыкі і цяпер паплаціліся за гэта”, - адзначыла падчас свайго выступу ў Парыжы Саша Кулаева.

freeviasna_actions4.jpg

Грамадзянская сетка Опора (Украіна) выступіла ў абарону "Вясны"

freeviasna_actions8.jpg

Праваабарончая арганізацыя "Бір Дуйно - Кыргызстан" далучылася да кампаніі #FreeViasna

freeviasna_actions16.jpg

 Супрацоўнікі Хельсінкскага Камітэту Нідэрляндаў выступілі ў падтрымку "вясноўцаў"

 vilnia3.jpg

 Акцыя ў Вільні, арганізаваная пры ўдзеле фонда дапамогі беларусам у Літве Razam

 

 freeviasna_actions31.jpg

Акцыя ў Тбілісі, якую дапамагаў арганізаваць Свабодны Беларускі Дом у Грузіі

freeviasna_actions5.jpg

Finnish League for Human Rights і беларусы Фінляндыі далучыліся да акцыі салідарнасці #FreeViasna

right_livelihood_6.jpg

 Супрацоўнікі прэміі "За годны лад жыцця" (Right Livelihood) патрабуюць вызвалення праваабаронцаў

freeviasna_actions3.jpg

 Акцыя ў Вене, Аўстрыя

freeviasna_actions7.jpg

 Акцыя ў Кіеве, арганізаваная "Цэнтрам грамадзянскіх свабод"

freeviasna_actions10.jpg

Хельсінкскі фонд правоў чалавека разам з праваабаронцамі "Вясны"

freeviasna_actions35.jpg

Акцыя арганізаваная пры дапамозе Беларускага Дома ў Варшаве

 Прадстаўнікі Беларускага Радыё Рацыя ў Беластоку ў падтрымку зняволеных вясноўцаў

freeviasna_actions32.jpg

 Акцыя ў Батумі

freeviasna_actions30.jpg

 Аліна Стэфановіч з партрэтам зняволенага мужа на акцыі ў Батумі

freeviasna_actions36.jpg

Больш за 400 супрацоўнікаў і прыхільнаў «People in Need» зрабілі групавую фатаграфію

Відэазвароты (з беларускімі субтытрамі) ў падтрымку праавабронцаў і патрабаваннем іх вызвалення запісалі старшыня Östgruppen - Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Марцін Угла, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders Андэрс Петэрсан, дырэктарка Сеткі Дамоў правоў чалавека Марыя Дале, прадстаўніцы Праваабарончага цэнтра "Зміна" Ірыны Іванчанка, дырэктарка па прававых пытаннях Фонду Клуні “За справядлівасць” Аня Нейштат, дырэктарка Міжнароднага кінафестывалю і форуму па правах чалавека Ізабэль Гацікер, генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (ОМСТ) Геральд Стаберок, выканаўчы дырэктар прэміі “За годны лад жыцця” Уле фон Ікскюль, прэзідэнтка Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Эліс Магвэ, дырэктар Human Rights Watch Кен Рот.

У Літоўскім Сейме адбылася прэс-канферэнцыя з ўдзелам парламентарыяў Лаймы Андрыкене, якая стала сімвалічнай “хроснай” Леаніда Судаленкі, і Руты Мілюце, якая з’яўляецца “хроснай” Марфы Рабковай, прадстаўніка Freedom House Віціса Юрконіса, праваабаронцаў “Вясны” Паўла Сапелкі і Наталлі Сацункевіч, а таксама жонкі Валянціна – Аліны Стэфановіч.

“Кожны можа далучыцца да кампаніі, і першае, што можна зрабіць, – узяць простую паштоўку і напісаць палітзняволенаму: я прачытаў пра цябе сёння, я ведаю пра цябе, я думаю пра цябе”, - заклікаў Віціс Юрконіс.

Правабаронцы “Вясны” Алег Пашкевіч і Аляксей Колчын разам з Віцісам Юрконісам таксама распавялі пра кампанію на літоўскім радыё LRT.

Як далучыцца да кампаніі #FreeViasna чытайце на сайце freeviasna.org

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты