Навіны

Супраць Дзяніса Івашына выстаўлены новы крымінальны артыкул

Як паведаміла ў фэйсбуку жонка журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына Вольга Івашына на сваёй старонцы ў фэйсбку, Дзянісу падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай ажно да 8 месяцаў 28 дзён. На сёння журналіст утрымліваецца за кратамі ў турме ў Гародні ўжо 191 дзень.

Згодна з дакументам, які даслаў Івашынай начальнік следчага аддзела УКДБ А. Варанецкі, Дзянісу Івашыну прад'яўленыя абвінавачанні: ў здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Як мяркуе жонка Дзяніса, адно з абвінавачванняў, якое належыць да менш цяжкіх, з’яўляецца арт. 365 Крымінальнага кодэксу (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў), на падставе якога яго і затрымалі. А вось пра другое абвінавачванне нават родным палітвязня пакуль нічога невядома.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты