Навіны

Алег Сянцоў даслаў паштоўку падтрымкі Дзянісу Івашыну

Украінскі кінарэжысёр, сцэнарыст і пісьменнік Алег Сянцоў, які сам быў палітвязнем, даслаў паштоўку падтрымкі зняволенаму гарадзенскаму журналісту-расследвальніку Дзянісу Івашыну. Івашын знаходзіцца за кратамі гарадзенскай турмы. 

11 мая 2014 года ён выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімферопалі супраць далучэння Крыма да Расеі. У той сама дзень быў затрыманы ФСБ па падазрэнні ў тэрарызме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Праз нейкі час Сянцова перавезлі ў Маскву, у следчы ізалятар у Лефортава[3].

Сутнасць абвінавачванняў супраць Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, вылучаных ФСБ і пракуратурай, палягала ў тым, што мінулай вясной, пасля анексіі Крыма Расеяй, яны нібыта арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыма» і офіса «Адзінай Расіі» (які змяніў шыльду мясцовага офіса Партыі рэгіёнаў) у Сімферопалі. Акрамя таго, ФСБ сцвярджаў, што Сянцоў з паплечнікамі планавалі падарваць помнік Леніну.

25 жніўня 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы ваенны суд прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у стварэнні тэрарыстычнай супольнасці і кіраванні ёй, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, замаху на набыццё выбуховых прылад, незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай. Ён не прызнаў сябе вінаватым, заявіў пра катаванні.

З 13 лістапада 2017 Алег Сянцоў знаходзіўся ў калоніі № 8 «Белы мядзведзь» у Лабытнангі (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга Расіі). Летам 2018 года абвесціў галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязнеў, асуджаных у Расіі. Яна працягвалася 145 дзён, пры гэтым Сянцоў прымаў спецыяльную медыцынскую сумесь. Пад канец жніўня 2019 года пераведзены ў адзін з маскоўскіх СІЗА[6]. 7 верасня вярнуўся ва Украіну ў рамках абмену, які быў праведзены з Расіяй.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты