Навіны

Двух страйкоўцаў з «Гродна Азоту» затрымалі і змясцілі ў ІЧУ

На выходных з невядомых прычынаў сілавікі затрымалі работнікаў «Гродна Азоту», якія страйкуюць. Андрэй Пагерыла і Уладзімір Жураўкоў цяпер знаходзяцца ў ІЧУ Гародні, інфармуе тэлеграм-канал страйкаму.

Яшчэ адзін страйкамавец Сяргей Шэлест, па якога дадому прыйшлі невядомыя ў масках (пэўна, сілавікі) змог схавацца ад пераследу і пакінуў тэрыторыю Беларусі. Усе мужчыны працавалі ў адным з асноўных цэхаў заводу — Аміяк-3 і далучыліся да страйку з патрабаваннямі адстаўкі Лукашэнкі і прызначэння новых прэзідэнцкіх выбараў.

Раней двое з іх — Шэлест і Пагерыла — вывесілі нацыянальны сцяг на тэлевізійнай вышцы ў Гародні, за што адседзелі адміністрацыйныя арышты.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты