Навіны

Леаніду Судаленку — 55!

Сёння свой юбілей за кратамі сустракае праваабаронца Леанід Судаленка.

Леанід  — старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны», праваабаронца з 20-гадовым стажам. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.

За сваю праваабарончую дзейнасць ён быў уганараваны ў 2019 годзе прэстыжнай французскай прэміяй «Свабода-Роўнасць-Братэрства» і ўзнагароджаны беларускай Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Праваабаронца года».

Суд па справе палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка пачаўся 3 верасня і праходзіць у закрытым рэжыме. Іх вінавацяць у «арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Павіншаваць Леаніда можна па гэтым адрасе:
СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003, Судаленку Леаніду Леанідавічу

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты