Навіны

Жонка Валянціна Стэфановіча не атрымлівае лістоў з-за кратаў

20 жніўня на штэмпелю. Амаль ужо месяц жонка палітвязня, юрыста праваабарончага цэнтра „Вясна” Валянціна Стэфановіча не атрымлівае лістоў з-за кратаў.

Апошні быў у канцы мінулага месяца, а агулам іх прыйшло толькі тры. Ад калег – праваабаронцаў лісты таксама не даходзяць, кажа жонка Стэфановіча – Аліна. Хаця вядома, што і Валянцін піша з-за кратаў, сям’я таксама дасылае лісты, паведаміла Аліна Стэфановіч:

– Такія рэчы выпадковымі не бываюць. Валянціна таксама перадаваў праз знаёмых, што ён атрымлівае вельмі мала лістоў, фактычна толькі ад сям’і. Мы не ведаем ці ўсе лісты ад сям’і, ад мяне, сястры, маці ён атрымлівае. Ад сяброў, калег фактычна не атрымлівае. То бок лісты не ходзяць у абодва бакі, гэта выпадковасцю быць не можа.

Па стане на 24 верасня ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 671 чалавек. Сярод іх і кіраўнікі праваабарончага цэнтру „Вясна” Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч.

„Вясноўцаў” затрымалі пасля ператрусаў 14 ліпеня ў рамках крымінальнай справы паводле артыкулаў крымінальнага кодэксу за арганізацыю і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ды ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Беларускае Радыё Рацыя


Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты