Навіны

25 верасня 59 гадоў Алесю Бяляцкаму

25 верасня – дзень нараджэння Алеся Бяляцкага, зняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру „Вясна”, вядомага ва ўсім свеце абаронца правоў чалавека.

"Гарадзенская вясна" шчыра віншуе Алеся з днём нараджэння, зычыць яму свабоды, грамадскіх і творчых поспехаў, надзейных сяброў вакол сябе!

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

Алесь Бяляцкі з 2007-га па 2016 год быў віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH). За 25 год сваёй дзейнасці Алесь Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: у 2006 годзе — шведскай прэміяй імя Пера Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаю Вацлаў Гавел, у 2011 годзе — дыпломам “За мужнасць і барацьбу за свабоду”, прэміяй “Лепшы праваабронца года”, прэміяй Нарвежскага саюза пісьменнікаў “За свабоду слова”, у 2012 годзе — прэміяй Дзярждэпартамента ЗША, прэмія Леха Валенсы, прэміяй імя Петры Кэлі ў знак прызнання дзейнасці ў адстойванні правоў чалавека ў Беларусі, у 2013 годзе — прэміяй Вацлава Гавела ад ПАСЕ, у 2019 годзе — прэміяй “За правы чалавека і вяршэнства закона”, а ў 2020 годзе — прэміяй “За годны лад жыцця” і супольна з іншымі прэміяй імя Сахарава.

Пяць разоў Бяляцкі вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру. Ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг.

Старшыня „Вясны” быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы, у яго дома і ў офісе арганізацыі адбыўся ператрус. Першы раз рэжым асудзіў Алеся Бяляцкага 4 лістапада 2011 года на 4,5 гады турэмнага зняволення нібыта за нясплату падаткаў. Зараз праваабаронцу арыштавалі па ч.2 арт.342 Крымінальнага кодэкса – навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.


Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты